Любоўны трохвугольнік – фігура крохкая

Любоўны трохвугольнік – фігура крохкая

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

“Ой, дзяўчаты, я закахалася”, – расплываючыся ва ўсмешцы, усклікнула Юля.
Па словах сяброўкі, яна была на сёмым небе ад шчасця і зямлі пад нагамі не адчувала. Такія ж пачуцці ў гэты час перажывала і Вольга. Дзяўчаты, перабіваючы адна адну, расказвалі пра лепшыя якасці сваіх другіх палавінак. Вельмі радаваліся, калі высветлілася, што абодва выбраннікі цікавяцца гісторыяй і гуляюць у футбол, адзін з іх мае нейкія пагоны, а другі працуе ў міліцыі. Вольга і Юля пераконвалі мяне, што іх хлопцы – ну, проста Апалоны і ўзоры ідэальных мужчын. Юлька нават запэўніла, што яе Алёшка – проста копія Кена, сябра лялькі Барбі. Тут Вольга падхапіла ідэю параўнанняў і дадала, што яе Аляксей з лёгкасцю мог бы стаць галівудскай зоркай. За дзяўчат радавалася і я. Усё ніяк не атрымлівалася сустрэцца і пагаварыць пра жыццё-быццё, а тут выпадковая сустрэча настрой узняла: сяброўкі, у рэшце рэшт, шчаслівыя. Напэўна, варта ўжо выбіраць строі на вяселлі… Мы ўвесь вечар без перапынку гаварылі пра нас і пра хлопцаў. На развітанне адна другой прапанавалі падвезці дадому. Юлька першай заявіла, што за дастаўку адказвае яна. Па мабільніку набрала свайго “Кена” і, задаволеная, прапанавала збірацца. Утраіх выйшлі з кафэ пачакаць наша таксі і падыхаць свежым паветрам. Праз некалькі хвілін машына пад’ехала, і тут пачалося самае цікавае. І Вольга, і Юлька, радасныя, кінуліся да… свайго жаніха. Прыкладна на хвіліну свет навокал нібы застыў. Але раптам у адно склаліся і футбол з гісторыяй, і пагоны з міліцыяй, а яшчэ – Юлін Алёшка стаў Аляксеем Вольгі. Гэта ж трэба – мае сяброўкі закахаліся ў аднаго хлопца! Паскандалілі, паплакалі, нават пасмяяцца паспелі. Таму што ў гэты вечар дамоў дабіраліся пешкі…
Алёна СВЯТЛАНАВА, “НТ”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Пётр Пракаповіч сустрэўся са студэнтамі БрДТУ

Следующая запись

Пасля рэканструкцыі адкрылі Дамачаўскую гарадскую бальніцу