Макранцы ахвотна чытаюць “НТ” і дасылаюць у рэдакцыю свае лісты
Новенькі, адрамантаваны будынак аддзялення паштовай сувязі ў аграгарадку Макраны сваім яркім, акуратным, сучасным выглядам радуе і мясцовых жыхароў, і гасцей. Выпісаць газету, купіць часопіс, аплаціць камунальныя паслугі ці адправіць пісьмо – няма праблем! Каманда паштавікоў разам з кіраўніком Ірынай Мрачко дапаможа ў любой сітуацыі.
Прыемна адзначыць, што сярод паштовых паслуг – падпіска на “Народную трыбуну” таксама карыстаецца папулярнасцю: 68 экзэмпляраў газеты прыходзіць на гэтае аддзяленне. 18 з іх асабіста распаўсюджвае старанная і вопытная Таццяна Максімук, якая ўжо 24 гады паднімае настрой кліентам сваёй жыццярадаснасцю, вясёлым характарам і працавітасцю.
Па пісьмах, што прыходзяць у рэдакцыю ад макранцаў, можна зразумець – газета мае аўтарытэт. Камусьці, мяркуючы па водгуках, публікацыі ў “Народнай трыбуне” дапамаглі разабрацца са сваімі асабістымі праблемамі.
Дзякуючы Таццяне Харытонаўне і яе калегам, нумары газеты трапляюць да чытачоў своечасова і прама ў рукі. Мы шчыра спадзяёмся, што полымя нашага сяброўства з макранскімі паштальёнамі з цягам часу разгарыцца яшчэ мацней і ярчэй.
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”,
Маларыцкі раён
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.