Мінімум – 400 тысяч
Пенсіі зноў растуць
З 1 лістапада 2010 года ў Беларусі зноў павялічыўся размер працоўных і сацыяльных пенсій. Указ аб гэтым падпісаў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Дакументам прадугледжваецца павышэнне працоўных пенсій у сярэднім на 10 працэнтаў, а таксама ўстанаўліваецца штомесячная даплата да сацыяльных пенсій дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам І, ІІ і ІІІ груп (у тым ліку інвалідам з дзяцінства), дзецям, якія страцілі карміцеля, у размеры 40 тысяч рублёў.
Клопат аб дзецях
У Беларусі ў лістападзе на 3 працэнты ўзрасла велічыня дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта абумоўлена зацвярджэннем новага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва
(з 1 лістапада 2010 года па 31 студзеня 2011 года ён складзе 283050 рублёў).
Мінімум – 400 тысяч
Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 лістапада ўзрасла да 400 тысяч рублёў. Нагадаем, што пастановай Урада Беларусі з 1 студзеня 2010 года яна складала 258600 рублёў, а ў верасні з улікам індэксацыі – 273860 рублёў.
Стаўкі зроблены!
У Беларусі тарыфная стаўка першага разраду павысілася з 1 лістапада з 90 тысяч рублёў да 118 тысяч. Гэта дазволіла павялічыць зарплату работнікаў бю-джэтнай сферы ў сярэднім на 30 працэнтаў. У 2010 годзе гэта ўжо трэцяе павышэнне яе: з 1 студзеня –
з 77 тысяч да 81 тысячы, з 1 чэрвеня – да 90 тысяч рублёў.
Літоўскі «дэсант»
У сераду ў Брэсце адбылася сустрэча літоўскіх бізнесменаў з кіраўніцтвам вобласці. Асноўнымі напрамкамі, якімі цікавяцца інвестары, з’яўляецца сеткавы гандаль, вытворчасць рознага профілю, а таксама нерухомасць. Беларускі рынак, па словах бізнесменаў, вабіць іх суседствам Літвы і Рэспублікі Беларусь, жаданнем і намаганнем кіраўнікоў нашых дзяржаў стварыць зычлівыя ўзаемаадносіны і, зразумела, прыбыткам.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.