Музею Стружскай СШ споўнілася 20 год

Музею Стружскай СШ споўнілася 20 год

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Час паказаў, што адметная роля ў патрыятычным выхаванні моладзі належыць школьным музеям. Пераканаўчым прыкладам такой работы стаў музей у Стружскай сярэдняй школе. Ён адкрыўся ў 1990 годзе як музей баявой славы. У 2008-м быў рэканструяваны ў гісторыка-краязнаўчы.
Зараз тут працуе малады настаўнік Міхаіл Дзенісовіч. Педагог вядзе ў школе краязнаўчы гурток, які наведваюць вучні 8 і 9 класаў. Сёлета яны сабралі шмат біяграфічных звестак аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыял сістэматызавалі і змясцілі ў асобны альбом. На стэндзе – фотаздымкі ўдзельнікаў вайны, якія нарадзіліся і жылі ў Струзе. Многіх з іх няма ў жывых, але засталася памяць. Сабраныя школьнікамі дакументы яскрава сведчаць аб мужнасці і гераізме землякоў. Дарэчы, гісторыі вёскі Струга ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны цэлы стэнд.
Летам практычная работа гурткоўцаў актывізуецца. Дзеці ходзяць у краязнаўчыя паходы, якія і сёлета абавязкова прынясуць музею новыя знаходкі і матэрыялы.
Таццяна СЕГЕН,
Столінскі раён

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

На Белым возеры працаваў вучэбны лагер “Добрае сэрца”

Следующая запись

Валерый Бабіч атрымаў прыз ад Міжнароднага алімпійскага камітэта