Валерый Бабіч атрымаў прыз ад Міжнароднага алімпійскага камітэта
У Мінску ў музеі Алімпійскай славы прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласных, а затым і нацыянальнага этапаў конкурсу Міжнароднага алімпійскага камітэта “Спорт і літаратура-2009”. Спаборніцтва праводзіў НАК Беларусі сумесна з рэгіянальнымі Прадстаўніцтвамі і ГА “Беларуская алімпійская акадэмія”.
У нацыянальным этапе прынялі ўдзел 127 чалавек. У сваіх работах яны расказвалі арыгінальныя гісторыі, звязаныя з алімпійскімі каштоўнасцямі – майстэрствам, сяброўствам, павагай. 6 работ пераможцаў былі накіраваны ў МАК на міжнародны конкурс. Сярод іх – сачыненні брастаўчан Валерыя Бабіча і Нэлі Абрамчук.
У міжнародным фінале заахвочвальныя прызы атрымалі Валерый Бабіч і мінчанка Паліна Каласоўская. Наш зямляк вызначыўся творчай работай “Мае першыя крокі ў баскетболе”.
Бюро выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адзначыла прафесійны і адказны падыход школьнікаў да ўдзелу ў конкурсе. Асабліва была адзначана работа Прадстаўніцтваў НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці, гарадах Мінск і Бабруйск.
Алёна СВЯТЛАНАВА, “НТ”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.