На Брэстчыне нарыхтавалі ўжо звыш паўмільёна тон цукровых буракоў

На Брэстчыне нарыхтавалі ўжо звыш паўмільёна тон цукровых буракоў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Каля 8 тысяч тон сыравіны ў суткі перапрацоўвае Жабінкаўскі цукровы завод. У параўнанні з мінулым годам цукрыстасць караняплодаў сёлета значна вышэйшая, што дае надзею цукраварам справіцца з вытворчымі планамі. Зладжана, без перапынку для вытворцаў цукру пастаўляецца сыравіна з бліжэйшых раёнаў на прызаводскі буракапрыёмны пункт. З дапамогай 9 буртавальных машын на вачах растуць кагаты, у якія закладзена ўжо 150 тысяч тон буракоў. Усяго ж на гэты час сельгаспрадпрыемствы вобласці назапасілі звыш паўмільёна тон салодкіх карэнняў, што складае палавіну ад запланаванага.
Аляксей ГАНЧУК, “НТ”,
г. Жабінка.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Берасцейшчына: ад суботы да суботы

Следующая запись

“Партыя” паміж горадам і вандаламі працягваецца