Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • На вадаёмах вобласці летась здарылася 135 няшчасных выпадкаў

На вадаёмах вобласці летась здарылася 135 няшчасных выпадкаў


Часта ахвярамі вады становяцца рыбакі і дзеці.
На вадаёмах вобласці летась здарылася 135 няшчасных выпадкаў. Ахвяр вады было б менш, калі б людзі памяталі пра неабходнае і абавязковае выкананне правіл бяспекі.
Пра асцярожнасць усе ведаюць, але быць асцярожнымі многія і не спрабуюць. У тым ліку і рыбакі. Аматары зімовай лоўлі рыбы ігнаруюць неабходнасць быць пільнымі. Людзі выходзяць на лёд без выратавальных камізэлек і вяровак – найпрасцейшых выратавальных сродкаў. А вось разагрэцца спіртным не забываюць. Няўжо недастаткова інфармацыі пра трагедыі?
Яшчэ адна група рызыкі – дзеці. Прычына многіх ня-шчасных выпадкаў на вадзе са школьнікамі малодшых класаў – гэта недастатковы кантроль бацькоў за дзецьмі ў іх вольны час. Большасць трагедый летась адбылася ў зімовы перыяд у Пінскім, Баранавіцкім раёнах і Брэсце.
Немагчыма забыць здарэнне 26 снежня 2009 года. Два брэсцкія школьнікі месцам для гульняў выбралі слабы лёд ракі Мухавец каля рачнога порта. Выратаваць дзяцей не ўдалося. Колькі яшчэ трэба ахвяр, каб кожны бацька, кожная маці зразумелі: без іх кантролю сыны і дочкі сустрэнуцца з бядой?! Дзеці не могуць ацаніць ступень пагрозы свайму жыццю. Не пускайце іх гуляць на лёд вадаёмаў!
Рамуальд САДОЎСКІ,
старшыня абласнога
савета таварыства
выратавання на вадзе.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля