Беларусь

Не пяцьдзесят, а пяцьдзясят!


Віншаванні з перамогай
З пераканаўчай перамогай на выбарах Аляксандра Лукашэнку павіншаваў па тэлефоне дзеючы Старшыня АБСЕ Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Нурсултан Назарбаеў. Прэзідэнта Беларусі павіншавалі таксама кіраўнікі Венесуэлы, Ірана, Азербайджана, Грузіі, Таджыкістана, Туркменістана, Індыі і іншых краін.
Не пяцьдзесят, а пяцьдзясят!
Нацыянальны банк Беларусі мадыфікаваў банкноты наміналам 50 і 50000 рублёў узору 2000 года. Літарнае абазначэнне наміналу, размешчанае на банкнотах, надрукавана ў адпаведнасці з новымі правіламі арфаграфіі і пунктуацыі: “пяцьдзясят” замест “пяцьдзесят”. Новыя банкноты ўводзяцца ў абарачэнне з 29 снежня 2010 года. Паралельна будуць ужывацца і банкноты старога ўзору.
Ацэнка місіі СНД
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 снежня сустрэўся са старшынёй Выканаўчага камітэта СНД, кіраўніком місіі назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргеем Лебедзевым і падзякаваў яму за выкананую місіяй каласальную работу. У сваю чаргу Сяргей Лебедзеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.
Мірная сустрэча апанентаў
20 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са сваім былым апанентам у прэзідэнцкіх выбарах Яраславам Раманчуком. У ходзе кароткай гутаркі Яраслаў Раманчук асудзіў арганізатараў беспарадкаў, якія адбыліся ў Мінску 19 снежня. Сустрэча прайшла ў добразычлівай абстаноўцы.
Дзеянні арганізатараў несанкцыянаванага мітынгу асудзілі таксама і іншыя экс-кандыдаты ў Прэзідэнты Беларусі: Віктар Цярэшчанка, Дзмітрый Ус, Рыгор Кастусёў, а таксама Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік выбарчага штаба Уладзіміра Някляева.
Заява міністра
Арганізатары і ўдзельнікі беспарадкаў у дзень выбараў у Мінску будуць устаноўлены, ім прад’явяць абвінавачванні. Аб гэтым 22 снежня заявіў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.

Першыя ў рэспубліцы
Калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь падвяла вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў у 2010 годзе. Сярод абласцей пераможцай прызнана Брэсцкая, сярод раёнаў – Маларыцкі. Пераможцы адзначаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Эканамічная прастора
22 снежня на пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу абмеркаваны і адобраны 18 праектаў законаў, якія тычацца фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы. 21 снежня гэтыя дакументы ратыфікаваны Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Сярод іх – пагадненні аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы, адзіных прынцыпах і правілах рэгулявання дзейнасці суб’ектаў натуральных манаполій, канкурэнцыі і многія іншыя.
2,5 трыльёна
Будаўніцтва 313 аб’ектаў на агульную суму амаль 2,5 трыльёна рублёў прадугледжана дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай Беларусі на 2011 год. Адпаведны ўказ падпісаў 20 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля