Новым Старшынёй Савета Рэспублікі абраны Анатоль Рубінаў

Новым Старшынёй Савета Рэспублікі абраны Анатоль Рубінаў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У сенаце – перамены. Кадравыя
Новым Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аднагалосна абраны Анатоль Рубінаў, а яго намеснікам – Леанід Крупец.
Курс – на адзінства
Учора ў Мінску прайшоў VI з’езд Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, у якім прынялі ўдзел і 11 прадстаўнікоў Брэстчыны. На форуме абмеркавана работа Цэнтральнага камітэта за справаздачны перыяд і асноўныя напрамкі дзейнасці прафсаюзных арганізацый на 2010-2015 гг. У рабоце з’езда прынялі ўдзел прафсаюзныя лідары з Расіі, Украіны і Казахстана.
«Радасць» у Шанхаі
Днямі на імя старшыні аблвыканкама Канстанціна Сумара прыйшло пісьмо з Кітая за подпісам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у КНР Анатоля Тозіка. У ім – словы падзякі за цудоўнае выступленне ў Шанхаі на Сусветнай выставе «ЭКСПА-2010» заслужанага аматарскага калектыву ансамбля танца «Радасць». На працягу 10 дзён, гаворыцца ў пісьме, берасцейскія артысты радавалі ўдзельнікаў выставы «прыгажосцю, бездакорнасцю, высокім прафесіяналізмам і поўнай самааддачай». Брэсцкі калектыў, па словах дыпламата, дастойна прадставіў нашу Беларусь і пераканаўча пацвердзіў, што ён можа (і павінен!) выступаць на самых вядомых пляцоўках усіх кантынентаў свету.
Увага – дзеці!
Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу ўсіх аўтаўладальнікаў на тое, што з 24 мая па 11 чэрвеня ў краіне праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!». У гэтыя дні вадзіцелям рэкамендуецца рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар.
У Камітэце дзяржкантролю
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах у 2010 годзе.
Калі ў вас ёсць прэтэнзіі, якія тычацца ўступных экзаменаў, звяртайцеся на «гарачую лінію» Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці па тэлефонах: 23-87-12,
23-09-07, 23-91-57 (г. Брэст), 45-47-31 (г. Баранавічы), 35-95-60 (г. Пінск).
Супраць тытуню
З 15 па 31 мая право-дзіцца рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць тытуню» пад лозунгам «За прыгажосць жанчын і здароўе дзяцей». У рамках акцыі 25 мая ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя адбылася прэс-канферэнцыя. Даныя сацыялагічных даследаванняў паказваюць, што за апошнія 9 гадоў колькасць тых, хто курыць, знізілася на 9,5 працэнта. Разам з тым жанчын-курцоў стала больш амаль на два працэнты. Гэта выклікае занепакоенасць медыкаў, бо ад здароўя маці залежыць здароўе дзіцяці.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

«Стымул-Брэст» – калектыў аднадумцаў

Следующая запись

Баранавіцкія юннаты праз экалогію пазнаюць патрыятызм