Беларусь

Па матывах Сэлінджэра…


ПА МАТЫВАХ СЭЛІНДЖЭРА
10 лютага ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адбылася прэм’ера спектакля “Над безданню ў жыце”.
“Біблію ўсіх падлеткаў” Джэрама Сэлінджэра на сцэне паставіў рэжысёр Цімафей Ільеўскі. Пастаноўка заяўлена як гісторыя ў стылі rock’n’roll. Спектаклі пройдуць таксама 11, 15, 25 лютага.
АЗДАРАЎЛІВАЦЦА Ў ІТАЛІІ
Штогод каля тысячы дзяцей з Брэстчыны аздараўліваюцца ў Італіі.
Пра перспектывы супрацоўніцтва ў гэтым кірунку ішла размова на сустрэчы ў аблвыканкаме з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італіі ў Рэспубліцы Беларусь Арнальда Абеці. Ён выказаў надзею, што партнёрскія сувязі ў турыстычнай сферы будуць мацнець.
БЕЗ МОЦНАГА СЛОЎЦА
Упраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама занепакоена праблемай ужывання нецэнзурнай лексікі ў маладзёжным асяроддзі.
З гэтай з’явай міліцыя спрабуе змагацца праз інтэрнэт. Нядаўна на сайце ўпраўлення з’явіўся адпаведны артыкул, падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС. Служба навін “Равесніка” рэкамендуе пачытаць.
МАКС – У 20-ЦЫ!
Брастаўчанін Максім Бачагін трапіў у 20-ку лепшых танцораў Украіны па версіі тэлешоу “Танцуюць усе-4”.
Максім – першы беларускі танцор у стылі крамп, які дасягнуў такіх поспехаў. Зараз ён пераехаў у Кіеў, дзе выкладае танцавальнае майстэрства крамп.
“ЗОЛАТА” БАЛЬНІКАЎ
Удзельнікі клуба спартыўнага бальнага танца “Вікторыя” абласнога  Цэнтра маладзёжнай творчасці Алеся Макарэвіч і Максім Муха заваявалі “золата” ў першынстве Рэспублікі Беларусь.
Турнір праходзіў у Мінску 4-5 лютага. Танцоры сталі лепшымі ў еўрапейскай праграме ў катэгорыі “Дарослыя+Моладзь”. Пара займаецца ў трэнераў Віктара і Ніны Івановых.
ГАСТРОЛІ СВЯТЛАФОРАЎ
Пасля паспяховай прэм’еры сумеснага праекта тэатра лялек і абласной Дзяржаўтаінспекцыі ў Брэсце прынята рашэнне паказаць пастаноўку ў раёнах.
Выступаць артысты будуць у школах і дамах культуры.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля