Беларусь

Падзеі: пра “Еўрабачанне”, афганцаў і бізнес


У Баку паедзе Алёна Ланская
На міжнародным песенным конкурсе «Еўрабачанне-2012» у Баку (Азербайджан) Беларусь будзе прадстаўляць Алёна Ланская. Менавіта яна стала пераможцай фіналу тэлевізійнага музычнага праекта Белтэлерадыёкампаніі «Еўрафэст», які прайшоў 14 лютага ў мінскім Палацы спорту.
З Беларуссю ў сэрцы

Грамадска-культурная акцыя «Беларусь у маім сэрцы» стартавала ў краіне 14 лютага канцэртам у Нацыяналіла Амельянюк удастоена ганаровага звання «Заслужаны выкладчык Рэспублікі Беларусь». Віншуем!

Памяць аб афганцах
Аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў павіншавалі берасцейцаў з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаўся ў Беларусі 15 лютага. У віншаванні, у прыватнасці, гаворыцца аб тым, што народ заўсёды будзе помніць загінулых салдат і аддаваць даніну павагі ветэранам-афганцам, а таксама выказваюцца пажаданні воінам-інтэрнацыяналістам моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра.
Бізнес – справа выгадная

У сераду старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар правёў пасяджэнне савета па развіцці прадпрымальніцтва, на якім абмеркаваны ход выканання Праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ў вобласці на 2010-2012 гады.

Абмеркавалі з міністрам
Медыцына застаецца сацыяльна значнай галіной, а яе развіццё – адным  з галоўных кірункаў дзяржаўнай палітыкі, таму яна будзе ўсебакова развівацца. Такое меркаванне міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко падтрымалі ўдзельнікі пашыранай калегіі ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама. Разам з кіраўніком галіновага ведамства медыкі Брэстчыны падвялі вынікі работы за 2011 год і вызначыліся з перспектывамі развіцця сістэмы аховы здароўя ў рэгіёне на будучыню.

Надзвычайны маніторынг
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці праводзіць маніторынг надзвычайных сітуацый. Калі вы валодаеце сапраўднымі звесткамі аб непрыняцці мер па ліквідацыі стыхійных бедстваў, наступстваў аварый і адключэння цепла-, вода-, электразабеспячэння, пажараў, няшчасных выпадкаў на вытворчасці і ў быце і інш., званіце ў рабочыя дні з 9 да 18 гадзін па тэлефонах “гарачай лініі”: 8(0162)23-16-90 і 8(0162)21-00-33; у выхадныя дні і ў нерабочы час па телефоне  8(0162)
21-99-95.

Неспрыяльны дзень – 22 лютага.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля