Беларусь

ПАДЗЕІ: у свеце, у краіне, у вобласці


Да 2016-га
Генеральная асамблея ААН зацвердзіла кандыдатуру цяперашняга кіраўніка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Муна на другі тэрмін. 67-гадовы палітык прадоўжыць кіраваць ААН да 31 снежня 2016 года.
Амерыка пакіне Афганістан
Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў тэлезвароце да амерыканскага народа абвясціў аб вывадзе 33 тысяч ваеннаслужачых з Афганістана да лета 2012 года. Трэць амерыканскага ваеннага кантынгенту вернецца на радзіму ўжо сёлета.
Прывітанне медыяфоруму
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам VI Беларускага міжнароднага медыяфоруму. “Галоўныя прынцыпы, якімі павінны кіравацца журналісты сёння, – праўдзівасць, непрадузятасць і павага да законаў краіны і маральных каштоўнасцей народа”, – сказана ў прывітанні.
У імя будучыні
З 22 па 24 чэрвеня ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў  21 краіны прайшоў VI Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнёрства ў імя будучыні: патрыятызм, духоўнасць, яднанне”. У чацвер маладыя журналісты Брэстчыны разам з іншымі калегамі адкрывалі “Летнюю школу журналістыкі”, дзе вядомыя прафесіяналы слова з Беларусі і Еўразіі далі ім майстар-класы. А ўчора група галоўных рэдактараў вобласці прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні форуму, якое адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Прызначаны
выконваючым абавязкі…
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб назначэнні Юрыя Алымава выконваючым абавязкі старшыні праўлення Нацыянальнага банка. Да гэтага ён працаваў першым намеснікам старшыні праўлення. Кіраўнік галоўнай банкаўскай установы краіны Пётр Пракаповіч, які нядаўна перанёс сур’ёзную аперацыю на сэрцы, праходзіць курс медыцынскай рэабілітацыі.
Прамысловасць
і прадпрымальніцтва
Учора Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч працаваў у Івацэвічах. Яго цікавіла развіццё прамысловага сектара і прадпрымальніцтва. Кіраўнік Урада сустрэўся з працоўным калектывам адкрытага акцыянернага таварыства “Івацэвічдрэў”, а таксама правёў сустрэчу з прадстаўнікамі малога бізнесу раёна.
Трагедыя, гераізм, памяць…
21-22 чэрвеня ў Брэсце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “1941 год: трагедыя, гераізм, памяць”, прысвечаная 70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Дэлегаты канферэнцыі прынялі ўдзел у мерапрыемствах у Брэсцкай крэпасці, наведалі Белавежскую пушчу.
Змяніўся нумар
Паведаміць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства можна па новым нумары “гарачай лініі” Брэсцкіх абласной і міжраённай інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету: 8 (0162) 20-70-00, або па нумары ў Брэсце 21-14-58.
БелТА і служба навін “НТ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля