Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Брэсцкай вобласці!

Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Брэсцкай вобласці!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Прыміце віншаванні з вашым прафесійным святам!
З’яўляючыся адным з важнейшых інстытутаў айчыннай праваахоўнай сістэмы, пракуратура цвёрда стаіць на абароне Канстытуцыі, служыць надзейнай апорай дзяржаве і нясе адказнасць за падтрыманне стабільнасці, умацавання дысцыпліны і парадку ў грамадстве.
Органы пракуратуры Брэстчыны вызначаюцца высокапрафесіянальнымі юрыстамі, якія годна выконваюць свой службовы абавязак. Упэўнены, што і ў будучым вы будзеце трымаць гэты высокі кадравы ўзровень, узважана і аб’ектыўна вырашаць складаныя задачы, якія стаяць перад вамі.
У гэты дзень выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам пракуратуры, прадаўжальнікам слаўных традыцый якіх з’яўляецца цяперашняе пакаленне пракурорскіх работнікаў. Законнасць і правапарадак на Брэстчыне ў надзейных руках.
Прыміце шчырыя пажаданні поспехаў у вашай нялёгкай працы.
Здароўя вам, мэтанакіраванасці, удачы ва ўсіх пачынаннях!
АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
АБЛАСНЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Мой тата – самы лепшы

Следующая запись

Арэхава будзе аграгарадком