Пісьменніца і кінасцэнарыст Юлія Ляшко сёння правядзе творчую сустрэчу ў Пружанах

Пісьменніца і кінасцэнарыст Юлія Ляшко сёння правядзе творчую сустрэчу ў Пружанах

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Мерапрыемства пройдзе ў  Пружанскай раённай бібліятэцы імя М. Засіма і абяцае быць цікавым. У творчым багажы Юліі нямала заслуг. Яна не толькі таленавітая пісьменніца і кінасцэнарыст. Юлія Ляшко з’яўляецца літаратурным рэдактарам часопіса “На экранах”, дыпламантам Міжнароднага кінафоруму “Залаты Віцязь”, уладальніцай “Крыштальнага Бусла” – вышэйшай кінематаграфічнай узнагароды Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшы сцэнарый”. Па яе сцэнарыях зняты кінастужкі “Рыфмуецца з любоўю”, “Сяброўка восень”, “Свет мой…”, “Пяшчотная зіма”, “Ой, ма-мач-кі!”.
На сустрэчы сцэнарыст і пісьменніца адкажа на пытанні чытачоў, раскажа, як нарадзіліся сюжэты яе кніг “Ангёл у цемры” і “Мамачкі мае… ці Бальнічны Дэкамерон”, хто стаў прататыпамі герояў.
Сабіна ГАРАЕВА,
студэнтка БрДУ, імя А. С, Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

На Берасцейшчыне створаны добрыя ўмовы для якаснай вучобы

Следующая запись

На базе Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні прайшло IV адкрытае першынство Брэсцкай вобласці па веславанні на байдарках і каноэ сярод юнакоў і дзяўчат 1997 – 2001 гадоў нараджэння на прызы алімпійскага чэмпіёна Сяргея Макаранкі