У Брэсце прайшла прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня прадухілення суіцыдаў

У Брэсце прайшла прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня прадухілення суіцыдаў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Сучасныя рытмы жыцця і працы, а таксама шэраг суб’ектыўных фактараў прыводзяць да таго, што ў пэўны момант чалавек рашаецца на злачынства – злачынства супраць свайго жыцця. Спецыялісты сцвярджаюць: такое жаданне ўзнікае ў кожнага з нас хоць  раз у жыцці. Адкуль бярэцца перакананне, што ўсё – выйсцяняма? Простае расчараванне ці стомленасць ад вечнай мітусні ўжо могуць прывесці чалавека да  планаў, як здзейсніць самагубства. На пытанне, якія рэальныя прычыны суіцыду і як з імі змагацца, адказвалі медыкі на прэс-канферэнцыі ў Брэсцкім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Мерапрыемства было прымеркавана да 10 верасня – Сусветнага дня прадухілення самагубстваў.
На жаль, сумны факт: Беларусь уваходзіць у дзясятку краін, неспрыяльных па здзяйсненні самагубстваў – а гэта 3000 чалавек у год. Брэсцкая вобласць у такой трагічнай статыстыцы займае 4-е месца. Бягучы год павялічыў сумную лічбу да 179 чалавек, што на 27 выпадкаў больш у параўнанні з папярэднім. Галоўны ўрач абласнога псіхіятрычнага дыспансера Мікалай Скаскевіч сцвярджае, што чалавек павінен быць гатовым да таго, што думкі пра суіцыд на працягу ўсяго жыцця хоць раз перад ім могуць паўстаць. І трэба быць да гэтага падрыхтаванымі і не баяцца, а выбіраць правільныя і бяспечныя паводзіны ў такой сітуацыі. «Прыкметы вельмі простыя, –  кажа Мікалай Пятровіч. – Чалавек нервуецца, незадаволены ўсім і ўсімі, часта знаходзіцца ў дрэнным настроі. Галоўнае – своечасова заўважыць сімптомы і не адсоўваць на другі план, як нешта часовае, што пройдзе само сабой. Не патрэбны ніякія медыцынскія абследаванні, каб заўважыць, што чалавек як быццам развітваецца з навакольнымі, пры гэтым дае настаўленні, губляе цікавасць да працы, сям’і. У яго мяняецца эмацыйны стан, інтарэсы, настрой. Усё гэта назіраецца ў комплексе».
Медыкі гавораць, што нежаданне жыць спачатку можа быць неўсвядомленым, але, каб гэта думка не развівалася і не спела ў чалавека, яму дастаткова ведаць, што ён не адзін, ён патрэбны навакольным, што праблемы яго не самыя страшныя. Больш за 60 працэнтаў самагубстваў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення. На думку галоўнага пазаштатнага псіхатэрапеўта Брэсцкай вобласці Аляксандра Прыступы, людзі зусім не звяртаюць увагі ў паўсядзённым жыцці на свае эмоцыі. Калі ў чалавека падымаецца тэмпература ці баліць галава, ён адразу бяжыць у аптэку за таблеткамі, звяртаецца да ўрача. Але калі ў чалавека з’яўляюцца думкі пра смерць, то ён наадварот любымі спосабамі спрабуе іх схаваць. Але думкі пра смерць – гэта проста сімптом, – як кашаль і галаўны боль. І калі чалавек звернецца па спецыялізаваную дапамогу і не будзе баяцца пра гэта казаць, сімптом не павялічыцца, як і не павялічыцца тэмпература, калі пра яе сказаць і прыняць адэкватныя меры лячэння. Людзі з суіцыдальнымі схільнасцямі паддаюцца добраму лячэнню, галоўнае – каб ні той, хто іх мае, ні яго родныя не спрабавалі схаваць гэта.
Урач-псіхатэрапеўт абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ігар Прэцкайла ўпэўнены, што ў школах павінен быць прадмет “Псіхагігіена”. Гэта стане псіхапрафілактыкай для дзяцей і падлеткаў, дапамогай бацькам, а галоўнае – будзе падказкай, што трэба рабіць, калі ўзнікаюць думкі пра самагубства. Большасць дарослых лічыць патрэбным у першую чаргу адвезці дзіця не да спецыяліста, а ў храм. І гэта не дрэнна, але трэба не забываць, што мозг – орган такі ж, як ныркі або сэрца, якому патрэбна спецыялізаванае лячэнне.
Важна разумець, што самагубства – з’ява сацыяльная, а не чыста медыцынская. Будзьце ўважлівыя да сваіх блізкіх, не бойцеся дапамагчы і проста прахожым. Дайце шанс людзям дапамагчы вам, калі гэта трэба. Жывіце!..
Сабіна ГАРАЕВА,
студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

На Берасцейшчыне створаны добрыя ўмовы для якаснай вучобы

Следующая запись

На базе Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні прайшло IV адкрытае першынство Брэсцкай вобласці па веславанні на байдарках і каноэ сярод юнакоў і дзяўчат 1997 – 2001 гадоў нараджэння на прызы алімпійскага чэмпіёна Сяргея Макаранкі