Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • Пра “Славянскі базар”, візіт Прэм’ер-міністра і “Булгарыю”…

Пра “Славянскі базар”, візіт Прэм’ер-міністра і “Булгарыю”…


Тэмпы растуць
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 ліпеня прыняў намесніка Прэм’ер-міністра Сяргея Румаса, які праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы аб асноўных выніках эканамічнага развіцця краіны за I паўгоддзе. У прыватнасці, за гэты перыяд рост валавога ўнутранага прадукту склаў 111 працэнтаў, узраслі прадукцыйнасць працы і рэнтабельнасць продажу прадукцыі. Прэзідэнт даручыў Ураду ўважліва прааналізаваць гэтыя паказчыкі і працаваць над тым, каб дабіцца ўстойлівага росту эканомікі.
Юбілейны «Славянскі базар»
У чацвер урачыста закрыўся ХХ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які праходзіў у горадзе на Дзвіне з
8 ліпеня. Удзел у ім прынялі каля 5 тысяч гасцей з 27 краін свету, у тым ліку каля 500 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Па традыцыі ўдзельнікаў яго вітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У межах фестывалю адбыліся дарослы і дзіцячы песенныя конкурсы, тэатральныя і кінапраграмы, фестываль мастацтваў беларусаў свету. Уладальніцай Гран-пры дарослага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні стала беларуска Алена Ланская.
З узнагародай!
Указам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі» Лабанаў Сяргей Аляксандравіч і галоўны ўрач дзяржаўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус» Сацэвіч Кацярына Сяргееўна. Віншуем!
Візіт Прэм’ер-міністра
У сераду ў Пружанах пабываў з рабочым візітам Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Кіраўнік беларускага Урада азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестпраекта па тэхнічным пераўзбраенні вытворчасці на ААТ «Пружанскі малочны камбінат», а таксама з работай па павелічэнні глыбіні перапрацоўкі малака, пашырэнні асартыменту выпускаемай прадукцыі, развіцці сыравінных зон і аб’ёмаў прыцягваемых інвестыцый на СТАА «Юнімілк Пружаны».
Беларусь спачувае
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву ў сувязі з чала-вечымі ахвярамі ў выніку катастрофы цепла-
хода «Булгарыя». На цеплаходзе знаходзілася каля 200 чалавек, у тым ліку двое грамадзян Беларусі. Выратавана 79 пасажыраў і членаў экіпажа. Сярод загінулых – адна беларуска.
Увага: “прамая лінія”!
Паважаныя жыхары Брэстчыны!
18 ліпеня з 18 да 21 гадзіны вам адкажа начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Міхаіл Андрэевіч ЦІХАНЧУК. Задаць свае пытанні можна будзе па тэлефоне 21-85-31 (код Брэста 80162).
* * *
19 ліпеня з 18 да 21 гадзіны вам адкажа начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Уладзімір Васільевіч СЫЧЭЎСКІ. Тэлефануйце па нумары 21-01-16 (код Брэста 80162).
* * *
20 ліпеня з 18 да 21 гадзіны вам адкажа начальнік землеўпарадкавальнай службы аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч КРАСНЯНКОЎ. З пытаннямі звяртайцеся па тэлефоне 21-05-57 (код Брэста 80162).

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля