Рэгістрацыя, крэдыт, кватэра…

Рэгістрацыя, крэдыт, кватэра…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

На пытанні чытачоў адказвае Вадзім Пашута, адвакат,супрацоўнік юрыдычнай фірмы.
Я з’яўляюся маладым спецыялістам. Скончыла БДУ і па размеркаванні прыехала ў Брэст, дзе прапісана. Тут жывуць мае бацькі. З 2008 года стаю на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Нядаўна даведалася аб тым, што мой статус маладога спецыяліста не дае ніякіх прывілей у гэтай сітуацыі. Знаёмыя параілі звярнуцца да арганізацыі-забудоўшчыка і з ёй абмеркаваць умовы будаўніцтва. Ці магу разлічваць на льготны крэдыт на будаўніцтва жылля? Калі звярнуся ў будаўнічую арганізацыю, ці буду адносіцца да катэгорыі тых, хто мае патрэбу ў жыллі, і як тут можа дапамагчы статус маладога спецыяліста?
Святлана ГІМБІЦКАЯ,
г. Брэст.
– Статус маладога спецыяліста не дае Вам ніякіх прывілей пры льготным крэдытаванні будаўніцтва жылля. Вы, Святлана, стаіце на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у агульнай чарзе. Для таго, каб атрымаць права будаваць жыллё на льготных умовах, прыйдзецца пачакаць некалькі гадоў. Падрабязную кансультацыю можаце атрымаць у раённай адміністрацыі.
Згодна з дзеючым заканадаўствам малады спецыяліст не мае ніякіх гарантый пры рашэнні сваёй жыллёвай праблемы. У тым выпадку, калі на прадпрыемстве, куды размеркавалі спецыяліста, маецца свой жылы фонд ці вядзецца будаўніцтва жылля, тады ёсць варыянт стаць у чаргу па месцы работы.
Па размеркаванні прыехаў у Брэст. Цяпер пражываю ў сваёй цёткі. Як стаць на чаргу для паляпшэння жыллёвых умоў, што для гэтага неабходна?
Аляксандр КАЗЛОЎСКІ,
г. Брэст.
– Вы маеце права стаць на чаргу ў выканкаме, але для гэтага трэба мець рэгістрацыю па месцы жыхарства (пастаянную прапіску ў цёткі). Для гэтага неабходны: пашпарт, даведка з БТІ, даведка з ЖЭСа.
Для таго, каб больш дакладна высветліць умовы працэдуры, звярніцеся ў кансультацыйны аддзел выканкама. Калі ўсё з дакументамі ў парадку, Вы зоймеце месца ў чарзе з даты падачы заявы.
Сёлета выйшла замуж. Пакуль што жывем у маіх бацькоў, але хацелася б мець свой уласны куточак. Адразу ж з мужам сталі ў чаргу на будаўніцтва жылля як маладая сям’я па месцы маёй рэгістрацыі. У наступным годзе скончу ўніверсітэт, наперадзе – размеркаванне. Я змагу на будучым месцы працы стаць на ўлік на паляпшэнне жыллёвых умоў як малады спецыяліст? Ці ў двух чэргах стаяць нельга?
Ганна КАВАЛЬЧУК,
г. Баранавічы.
– Улік грамадзян, якім патрэбна паляпшэнне жыллёвых умоў, вядзецца па месцы іх працы, а таксама, па жаданні – па месцы жыхарства. Калі ёсць магчымасць, можаце стаяць у двух чэргах на будаўніцва адначасова. Гэта прадугледжвае пункт 8 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.11.2005 № 565 “Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносін”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Школы падрыхтаваны да новага навучальнага года

Следующая запись

Арсен Маркевіч – член-карэспандэнт акадэміі навук