Са Святам працы!

Са Святам працы!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Паважаныя жыхары Брэстчыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні са Святам працы!
Першамай трывала ўвайшоў у жыццё беларускага народа як сімвал згуртаванасці і павагі да стваральнай працы, якая робіць яго матэрыяльна і духоўна багацейшым. Менавіта карпатлівая і штодзённая праца кожнага з нас славіць Брэстчыну, з году ў год умацоўваючы яе сацыяльна-эканамічны патэнцыял.
Год якасці завяршае цяперашнюю працоўную пяцігодку і ставіць перад намі няпростыя задачы. Але для іх выканання мы маем галоўнае – партнёрскае ўзаемадзеянне органаў улады, прафсаюзаў і работадаўцаў, памножанае на працавітасць жыхароў Брэстчыны, якая гістарычна дадзена ўсім беларусам.
У гэты святочны дзень, напярэдадні вялікай падзеі – 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выказваем удзячнасць усім пакаленням берасцейцаў, ветэранам вайны і працы, якія ўнеслі неацэнны ўклад у сённяшні дабрабыт брэсцкай зямлі.
Паважаныя землякі!
Няхай гэтае выдатнае веснавое свята стане для ўсіх нас зыходным пунктам для добрых здзяйсненняў і цікавых праектаў, бо толькі агульнымі намаганнямі мы зможам зрабіць нашу вобласць квітнеючай і камфортнай для жыцця!Моцнага вам здароўя, веснавога настрою, дабра і міру ў вашых сем’ях!
Абласны выканаўчы камітэт.
Абласны Савет дэпутатаў.
Абласное аб’яднанне прафсаюзаў.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

РУВП “Брэстхлебпрам”. Фотафакт

Следующая запись

Больш за 60 гадоў разам