Салат “Браняносец”

Салат “Браняносец”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Ад Ніны СВІЦЮК, галоўнага рэдактара раённай газеты “Голас часу”, г.Маларыта:
– Калі чалавек здаровы, дык есці можна ўсё, што хочацца. Адзінае абавязковае, на маю думку, правіла – ежа павінна быць умеранай. Прынамсі, дыету падкажа сам страўнік, толькі трэба навучыцца яго разумець, а не спрабаваць заглушыць кожны яго сігнал гарой прадуктаў. Страваванне павінна быць разнастайным. Не варта зацыклівацца на якім-небудзь адным тыпе харчавання, бо арганізму патрэбны розныя вітаміны, мікраэлементы, тлушчы, амінакіслоты і інш. Не лянуйцеся эксперыментаваць са стравамі, знаходзіць новыя смакі. А пачаць можна хоць бы з прыгатавання салата “Браняносец”.
Інгрэдыенты нашай стравы: курыная грудка (300-400г), сыр (400 г), яйкі (2-3 шт.), маянэз (каларыйнасць выбірайце па сваім гусце), грэцкія арэхі (100-150г), галінка зялёнага вінаграду. Колькасць прадуктаў можна павялічыць ці зменшыць у залежнасці, на якую кампанію вы рыхтуеце страву.
Курыную грудку смажым, астуджваем і дробна рэжам. Яйкі адварваем, арэхі здрабняем, ягады вінаграду разразаем уздоўж, сыр дзярэм на тарцы. На блюда (варыянт – глыбокая талерка, салатніца) выкладаем слаямі: курыцу, сыр, яйкі. Кожны слой прапітваем маянэзам і паўтараем 2-3 разы. Апошні слой таксама змазваем маянэзам, пасыпаем арэхамі і выкладаем вінаград зверху ўніз да краю блюда.
Атрымаецца і прыгожа, і смачна. Частуйцеся на здароўе!

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Валерый Бабіч атрымаў прыз ад Міжнароднага алімпійскага камітэта

Следующая запись

ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат” выпускае прадукцыю для ўсіх, хто любіць натуральнае