Сама сабе рэжысёр

Сама сабе рэжысёр

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Прывітанне, сяброўка! Дзякуй за тое, што знаходзіш час для сустрэч на “паляне”, нягледзячы на перыяд водпускаў і канікулаў. І ў летнюю спякоту, у перапынках паміж пляжам і дзённай сіестай, нам ёсць аб чым пасакрэтнічаць.
Як сказаў хтосьці з вялікіх людзей, пастаянства – гэта пры-кмета стабільнасці. Вернасць чалавека сваім ідэалам, думкам і марам цанілася ва ўсе часы. Часам даводзіцца дзейнічаць насуперак стэрэатыпам і ўплываць на грамадскае меркаванне. Дзяўчаты ўсё часцей выбіраюць мужчынскія прафесіі, паспяхова асвойваюць экстрэмальныя віды спорту, ладзяць бізнэс, ідуць у навуку. Здаецца, няма нічога, што было б непадуладна цяперашнім красуням. За сваю індывідуальнасць і ўнікальнасць даводзіцца змагацца. Перамагаюць тыя, каму ўдаецца захаваць асаблівасць і развіць тыя здольнасці, якія адрозніваюць іх ад шэрай масы людзей.
Пачынаецца такая трансфармацыя яшчэ ў дзяцінстве, калі гуляць у машынкі забараняюць толькі таму, што гэта забаўка для хлопцаў. Калі мы выбіраем гурток па інтарэсах, то гэта будзе абавязкова макрамэ ці маляванне. А чаму не авіямадэльны клуб ці каратэ? Падобная сітуацыя паўтараецца і пры паступленні ў ВНУ. Напэўна, большасці дзяўчат бацькі прапанавалі паступіць у педагагічны ці эканамічны ўніверсітэты. Мала хто з іх звяртаў увагу на інтарэсы сваёй дачкі. А потым атрымліваецца, што ўсё жыццё праходзіць па нейкім прыдуманым навакольнымі сцэнарыі.
Для таго, каб не атрымаць у гэтым фільме галоўную ролю, неабходна ўвесь час захоўваць вернасць самой сабе, умець слухаць унутраны голас, які шчодра раздае нам падказкі. Хочаце дасягнуць зорных вяршынь – спрабуйце!
Сяброўка, а як мяркуеш ты? Можа, ведаеш цікавыя прыклады з жыцця ці сама сутыкалася з такой сітуацыяй? Калі табе ёсць што сказаць, калі ласка, запрашаю да размовы. Свае думкі і меркаванні дасылай да нас у рэдакцыю (наш адрас на апошняй старонцы). Рубрыка “Ружовы канверт”, як і раней, запрашае дзяўчат дзяліцца сваімі сакрэтамі і перажываннямі, а таксама абмяркоўваць актуальныя праблемы ў нашай вялікай дружнай кампаніі.
Вядучая “паляны”

Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Што такое “нездаровы” посуд

Следующая запись

Пачынаецца маладзёжны чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні