Беларусь

Стаўка рэфінансавання: плюс 5 працэнтаў


Стаўка рэфінансавання: плюс 5 працэнтаў
Нацыянальны банк Беларусі з 12 снежня павышае стаўку рэфінансавання яшчэ на 5 працэнтаў – з 40 да 45 працэнтаў.
Узнагароды дэпутатам
Указам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 6 снежня група дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць удастоена дзяржаўных узнагарод. Сярод іх – прадстаўнікі Берасцейшчыны. Ордэнам Францыска Скарыны, у прыватнасці, узнагароджаны Уладзімір Здановіч, медалём «За працоўныя заслугі» – Алег Вялічка.

Як у Расіі…
У нядзелю, 4 снежня, адбыліся выбары ў Дзяржаўную думу Расійскай Федэрацыі. Найбольшую колькасць галасоў атрымалі прадстаўнікі праўладнай палітычнай партыі «Адзіная Расія», аднак канстытуцыйнай большасці яны заваяваць не змаглі. Сваё прадстаўніцтва ў ніжняй палаце расійскага парламента будуць мець таксама яшчэ тры партыі – КПРФ, «Справядлівая Расія» і ЛДПР. Дарэчы, менавіта такім чынам размеркаваліся галасы і берасцейскіх расіян, якія прыйшлі ў нядзелю на выбарчы ўчастак, адкрыты ў Генеральным консульстве РФ у Брэсце.

Ніжні Ноўгарад – Брэст
10 снежня завершыцца візіт дэлегацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Ніжагародскай вобласці на Брэстчыну. Госці наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», 38-ю асобную гвардзейскую мабільную Венскую Чырванасцяжную брыгаду, Нацыянальны парк «Белавежская пушча». А сёння расіяне прымуць удзел у святочным канцэрце ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у абласным цэнтры.

Юрыю Паталкову – 70!
11 снежня наш пастаянны аўтар, дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук Юрый Паталкоў адзначае 70-гадовы юбілей. Сур’ёзны вучоны, таленавіты педагог, яркі публіцыст, цудоўны чалавек, Юрый Васільевіч 40 гадоў свайго жыцця аддаў працы на філалагічным факультэце ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна.  Апошнія тры гады выкладае рускую мову ў БрДТУ. З юбілеем Вас, Юрый Васільевіч!

Неспрыяльныя дні ў снежні:
6, 10, 14, 18, 20, 23, 24, 27.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля