Беларусь

РЫБА “ЗАХМЯЛЕЛЫ КАРП”


РЫБА “ЗАХМЯЛЕЛЫ КАРП” ад Алега КІРЫЛЮКА, дырэктара спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы “Пушча” (г. Камянец):
– Вельмі люблю гатаваць, як бы дзіўна гэта ні гучала. У кожны рэцэпт намагаюся прыўносіць нешта новае, зыходзячы з уласнага кулінарнага вопыту. Страва пад назвай “Захмялелы карп” – адна з самых любімых. Яе прапаную паспрабаваць чытачам “НТ”.
Нам спатрэбяцца: карп, лімон, маянэз, паніровачныя сухары, соль, перац, прыправы і… піва (адна шклянка на кілаграм рыбіны).
Рыбіну вычышчаем, мыем, робім надрэз па хрыбце. Націраем соллю, перцам, прыправамі (усё на смак) і прыкладна паўдня марынуем у піве. Пасля гэтага ў сярэдзіну можна пакласці некалькі кавалачкаў лімона. Насычаем рыбіну маянэзам і мачаем у паніровачныя сухары. Выкладваем карпа на бляху і запякаем на алеі да гатоўнасці – пакуль не ўтворыцца скарыначка.
У якасці альтэрнатывы можна запякаць рыбіну ў марынадзе з піва. Вадкасць у працэсе выпарваецца, а страва набывае незвычайны хлебны смак.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля