Старшы навуковы супрацоўнік аддзела фондаў мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” Марына Кудрашова ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”
За 31 год працы жанчына ведае пра крэпасць амаль усё. Пачынала экскурсаводам, затым была малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам, больш за 10 гадоў – старшы навуковы супрацоўнік аддзела фондаў. Работа адказная, бо звязана з камплектаваннем, улікам і захоўваннем фондавых калекцый, у прыватнасці, рэчаў, твораў мастацтва, зброі.
– Вельмі цікава працаваць, – кажа Марына. – Паступаюць новыя знаходкі і дакументы – тым самым усплываюць невядомыя факты, звязаныя з даваенным і ваенным жыццём крэпасці. Увесь наш аддзел заняты фарміраваннем Дзяржаўнага каталога музейнага фонду Рэспублікі Беларусь. А яшчэ працую ў творчай групе па стварэнні новай экспазіцыі Паўднёва-Усходняй казармы цытадэлі. Падрабязней нічога больш не раскажу – пакуль сакрэт. Пра гэта брастаўчане і турысты даведаюцца 3 ліпеня наступнага года, у дзень адкрыцця экспазіцыі. А наконт высокай узнагароды мяркую так: гэта заслуга ўсяго творчага калектыву мемарыяла.
Аляксей ГАНЧУК, “НТ”.
Фота аўтара.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.