Беларусь

  • Главная
  • Навiны
  • У чацвер завяршылася двухдзённая паездка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Брэст

У чацвер завяршылася двухдзённая паездка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Брэст


Помніць і шанаваць

Візіт Кіраўніка дзяржавы пачаўся 22 чэрвеня на пагранічнай заставе “Брэст” імя Героя Савецкага Саюза лейтэнанта Андрэя Кіжаватава. Дарэчы, гэта лепшае падраздзяленне сярод пагранзастаў органаў пагранічнай службы Беларусі. Тут Прэзідэнт Беларусі пазнаёміўся з матэрыяльнай базай заставы, бытам пагранічнікаў, асаблівасцямі баявой падрыхтоўкі і перспектывамі развіцця матэрыяльна-тэхнічнага аснашчэння Брэсцкай пагрангрупы, у радах якой праходзіў вайсковую службу і беларускі лідар.
На святой зямлі, у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця скульптурнай кампазіцыі “Героям граніцы, жанчынам і дзецям, якія мужнасцю сваёй у неўміручасць крочылі”. Ён уручыў баявыя сцягі воінскім часцям органаў пагранічнай службы, а таксама ўсклаў вянок да толькі што адкрытага помніка.
Пасля афіцыйнай цырымоніі Прэзідэнт сустрэўся з ветэранамі, іх блізкімі, кіраўнікамі ваенных ведамстваў. Аляксандр Лукашэнка наведаў Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор, дзе запаліў свечку ў памяць аб ахвярах вайны.
На плошчы Цырыманіялаў прайшоў канцэрт-рэквіем майстроў мастацтваў Беларусі і Расіі “І болем памяць, і стогнам цішыня”, які пачаўся са звароту Кіраўніка дзяржавы.
– 22 чэрвеня – адна з самых трагічных дат беларускай гісторыі, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Сімвалічна, што ў дзень смутку і памяці мы сабраліся ў Брэсцкай крэпасці, каб нагадаць, што шлях да Вялікай Перамогі пачынаўся адсюль. У час, калі з’яўляюцца спробы скажонага трактавання гісторыі і навязвання новага бачання яе падзей, на свяшчэннай зямлі асабліва адчуваецца пасланне з мінулага аб недапушчэнні вайны, ксенафобіі, расавых і рэлігіёзных канфліктаў.
Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў надпіс штыком на сцяне цытадэлі:  “Паміраю, але не здаюся”. Гаворачы пра мужнасць і подзвіг абаронцаў, Прэзідэнт заклікаў цаніць і помніць той факт, што абарона крэпасці стала іскрай, якая запаліла агонь супраціўлення ўсяго народа. У памяць аб падзеях, якія адбыліся 70 год таму, Прэзідэнт уручыў дырэктару мемарыяльнага комплексу Валерыю Губарэнку меч, які зрабілі лепшыя майстры Златавустаўскай збройнай кампаніі. Падарунак з’яўляецца сімвалам нялёгкай перамогі ў вайне, стойкасці людзей і прысвечаны перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
На другі дзень сваёй паездкі ў Брэст Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў прамысловы сектар. Ён пабываў на шэрагу буйных прадпрыемстваў, сярод якіх  – СП “Санта Брэмар”,  ААТ “Савушкін прадукт”, смеццеперапрацоўчы завод нямецкай фірмы “STRABAG”. У цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы былі пытанні пашырэння тавараправодзячай сеткі за мяжой і павелічэння экспарту гатовай прадукцыі. А вопыт брастаўчан па перапрацоўцы смецця будзе ўзяты на ўзбраенне: Аляксандр Лукашэнка зрабіў даручэнне пабудаваць падобнае прадпрыемства пад Мінскам.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота БелТА.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля