Фотакарэспандэнт абласной газеты “Народная трыбуна” Аляксей Ганчук зрабіў своеасаблівую творчую справа-здачу – напярэдадні Новага года ў Жабінкаўскім ГДК адкрылі фотавыставу пад назвай “Яна”. Амаль у 60-ці работах адлюстравана жанчына ў самых розных узростах. Выстава разлічана на дарослага гледача і прадоўжыцца да 9 студзеня.
