У гімназіі №5 адчыніўся адноўлены краіназнаўчы музей

У гімназіі №5 адчыніўся адноўлены краіназнаўчы музей

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Больш за 10 гадоў назад на базе школы №2 г. Брэста, у якой паглыблена вывучалі іспанскую мову, была створана гімназія №5. Яна прадоўжыла традыцыі сваёй папярэдніцы. Сёння ў гімназіі вывучаюцца англійская, нямецкая, польская, кітайская, іспанская і італьянская мовы. Але вылучаецца гімназія не толькі сваім моўным ухілам. Яшчэ ў 1980 годзе ў школе быў створаны музей інтэрнацыянальнай дружбы “Амістад” (у перакладзе з іспанскай – “сяброўства”).
За час існавання музея ў ім сабралі шмат цікавых экспанатаў, яго наведалі госці з розных краін свету. Сярод іх – касманаўты Юрый Віктаравіч Раманенка і Арнальда Тамайа Мендэс. Яны пакінулі ў музеі касмічную ручку, эмблемы з касцюма кубінскага касманаўта і іншыя рэчы. Папаўнялі музей экспанатамі вучні і іх бацькі, настаўнікі і госці гімназіі. Напрыклад, пасольства КНР у Беларусі перадало некалькі рэчаў для размяшчэння ў экспазіцыі, прысвечанай культуры Кітая.
Сёння нас сустракае ўжо адноўлены краіназнаўчы музей. Ён складаецца з дзвюх частак: у першай – экспазіцыі, прысвечаныя Рэспубліцы Беларусь, Брэсту і гімназіі, у другой паказаны краіны, мовы якіх вывучаюць гімназісты. Зала абсталявана рассоўнымі экспазіцыямі, якія расказваюць аб Вялікабрытаніі, Польшчы, Германіі, КНР, Італіі, Мексіцы і іншых дзяржавах, а таксама зменнымі міні-экспазіцыямі і вітрынамі, за якімі размешчаны цікавыя экспанаты. Падчас экскурсіі можна праглядаць разнастайныя відэаматэрыялы.
Рэканструкцыя была праведзена за бюджэтны кошт. Для рамонту спатрэбіліся сучасныя ідэі і прапановы, выкарыстоўваліся найноўшыя матэрыялы. У выніку ў даволі невялікім памяшканні разгарнуліся сучасна аформленыя і з вялікай колькасцю экспанатаў экспазіцыі. Нельга не адзначыць дружную работу калектыву гімназіі, які прыклаў шмат намаганняў для пераўтварэння музея.
У музея “Амістад” цікавая гісторыя, яго наведвалі знакамітыя людзі з розных краін. У яго скарбніцы знаходзіцца больш за 1000 арыгінальных экспанатаў з розных краін свету. На сённяшні дзень краіназнаўчы музей 5-й гімназіі не мае аналагаў у вобласці і яго па праву можна назваць славутасцю Брэста.
Ірына ХМЕЛЬ,
студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.
Фота аўтара

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Зваротная сувязь

Следующая запись

У Лідзе пачаліся “Дажынкі-2010″