Беларусь

У Лідзе пачаліся “Дажынкі-2010″


Захаваць ураджай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 верасня ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць запатрабаваў прыкласці максімальныя намаганні для забеспячэння захаванасці атрыманага ўраджаю. У прыватнасці, Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на ўмовы захоўвання бульбы і даручыў максімальна выкарыстоўваць для гэтай мэты збудаванні, якія пустуюць. Аналагічнага падыходу належыць прытрымлівацца і пры захоўванні агародніны.
Свята хлебаробаў
Учора ў Лідзе пачалося рэспубліканскае свята хлебаробаў «Дажынкі-2010».
У ім прымае ўдзел і дэлегацыя Брэсцкай вобласці. Спіс пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы збожжавых культур і нарыхтоўцы кармоў публікуецца на 2-й стар.
Узнагароды фестывалю
18 верасня падведзены вынікі XV Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая вежа», які праходзіў у Брэсце. Гран-пры заваяваў спектакль «Калека з Інішмана» Пермскага тэатра «Ля моста» (Расія). Узнагароды ў намінацыі «За лепшую жаночую ролю» ўдастоена Вольга Жук, якая выконвала ролю Ірыны ў спектаклі «Тры сястры» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, «За лепшую мужчынскую ролю» –
Васіль Скіданаў (роля Білі ў спектаклі «Калека з Інішмана»). Лаўрэаты фестывалю былі названы ўсяго ў 14 намінацыях.
Нашы ў Маскве
Выстава-кірмаш таваравытворцаў Брэсцкай вобласці адкрылася ў Маскве. Па традыцыі пляцоўкай для яе стала ўправа «Філёўскі парк» Заходняй адміністрацыйнай акругі расійскай сталіцы. Сваю прадукцыю тут дэманструюць Кобрынскі мясакамбінат, Баранавіцкі і Лунінецкі райспажыўтаварыствы, Гарынскі агракамбінат, Ганцавіцкі хлебазавод, ААТ «Цеплапрыбор» і «Кобрынскі тэкстыль».
В’етнамскі вектар
Спартыўная дэлегацыя Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам на чале з намеснікам старшыні спартыўнай адміністрацыі гэтай краіны прафесарам Лі Куі Фуонгам наведала ў мінулыя выхадныя Брэст. За два дні госці пабывалі амаль на ўсіх спартыўных аб’ектах горада, сустрэліся з кіраўніцтвам упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама, прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта па Брэсцкай вобласці і аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму гарвыканкама, абмеркавалі варыянты падрыхтоўкі ў горадзе над Бугам в’етнамскіх лёгкаатлетаў, фехтавальшчыкаў і валейбалістаў да наступных летніх Алімпійскіх гульняў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля