Беларусь

У Польшчу – проста


Кандыдаты ў прэзідэнты
18 лістапада ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылося пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якім кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі зарэ-гістраваны 10 чалавек. Адпаведныя пасведчанні, якія даюць права весці перадвыбарную агітацыю, атрымалі Рыгор Кастусёў, Аляксандр Лукашэнка, Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Ус і Віктар Цярэшчанка.
Эфір для кандыдатаў
Выступленні кандыдатаў у прэзідэнты краіны прагучаць у радыё- і тэлеэфіры з 22 лістапада па 3 снежня, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Нацыянальная тэлерадыёкампанія выдзеліла для гэтага лепшы эфірны час: на тэлебачанні – з 19 да 20 гадзін, на радыё – з 6 да 7.10 гадзін.
Назіраюць за выбарамі
40 доўгатэрміновых назіральнікаў з 18 краін свету, у тым ліку з ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Швецыі, накіравала ў Беларусь Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Учора яны прыступілі да назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ва ўсіх рэгіёнах краіны. За некалькі дзён да выбараў чакаецца прыбыццё каля 400 кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ.
Падарунак студэнтам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №585 аб павелічэнні размераў усіх відаў дзяржаўных стыпендый моладзі, якая вучыцца, у 1,31 раза з 1 лістапада 2010 года.
Абмяркуем!
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Полацк-Шкловалакно» заклікаў грамадзян краіны да шырокага абмеркавання праекта Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015
гады з тым, каб «добры дакумент вынесці на абмеркаванне ўдзельнікаў IV Усебеларускага народнага сходу».
Форум інвестыцый
Каля 20 інвестыцыйных пагадненняў на суму 2,7 мільярда долараў было падпісана на Беларускім інвестыцыйным форуме, які праходзіў 17 лістапада ў нямецкім горадзе Франкфурт-на-Майне, паведаміў журналістам Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. У ім прынялі ўдзел больш за 700 прадстаўнікоў розных кампаній з 36 краін свету.
У Польшчу – проста
Савет Рэспублікі адобрыў шэраг законапраектаў па ратыфікацыі міжнародных прававых дакументаў. У тым ліку і Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб правілах прыгранічнага руху. Ён накіраваны на стварэнне прававой асновы для спрошчанага парадку перасячэння граніцы жыхарамі прыгранічных тэрыторый Беларусі і Польшчы. У пераліку населеных пунктаў значыцца і некалькі гарадоў Брэсцкай вобласці: Брэст, Высокае, Жабінка, Камянец, Маларыта, Пружаны. Спрошчаны парадак перасячэння граніцы пачне дзейнічаць з красавіка 2011 года.
Падтрымаем Даніка!
Сёння вечарам на сцэне “Мінск-Арэны” ў сталіцы Беларусі адбудзец-ца фінал Міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу “Еўрабачанне-2010”, у якім прымаюць удзел прадстаўнікі 14 краін. За Беларусь пад нумарам 12 выступае 13-гадовы Данііл Казлоў з Жабінкі. Пачатак прамой трансляцыі фіналу – у 21.00 па першым канале Беларускага тэлебачання.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля