Беларусь

У Расіі ўведзены «сухі закон»


Сустрэча Прэзідэнтаў
11 ліпеня ў Крыме адбылася рабочая сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. У ходзе гэтай сустрэчы, якая праходзіла ў фармаце адзін на адзін, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва, удзел дзвюх краін у рэалізацыі сумесных гандлёва-эканамічных праектаў, а таксама шэраг міжнародных пытанняў.
Змяншаецца падатак
Падатковая нагрузка на грамадзян Беларусі ў 2011 годзе знізіцца. Як паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах, гэтае зніжэнне дасягнецца за кошт павелічэння стандартных вылікаў з 270 тысяч рублёў у 2010 годзе да 292 тысяч рублёў у 2011 годзе. І давацца ён будзе пры месячным заробку не вышэй за 1 млн. 766 тыс. рублёў (цяпер – 1 млн. 635 тыс.).
Еўра для Эстоніі
Савет міністраў фінансаў ЕС канчаткова адобрыў далучэнне Эстоніі да еўразоны. Такім чынам, Эстонія стане 17-м яе ўдзельнікам з 1 сту-дзеня 2011 года.
Камуністы супраць
Партыя камуністаў Малдовы заклікала сваіх прыхільнікаў байкатаваць рэферэндум, на якім будзе разглядацца пытанне аб правядзенні ў краіне ўсенародных прэзідэнцкіх выбараў. Камуністы разглядаюць рэферэндум як спробу кіруючага «Альянса за еўрапейскую інтэграцыю» пазбегнуць датэрміновых парламенцкіх выбараў і ўтрымацца ва ўладзе.
Вулкан патух
Вучоныя паведамляюць аб завяршэнні вывяржэння вядомага ісландскага вулкана Эяф’ядлаёкудль, які стварыў велізарныя праблемы для еўрапейскіх авіяперавозак гэтай вясной. Цяпер з жарала выкідваецца ўжо не вулканічны попел, а пара.
«Сухі закон»
У Расіі ўведзены «сухі закон» для вадзіцеляў. З дзеючага заканадаўства выключана норма, якая дапускала магчымасць кіравання машынай пры наяўнасці 0,3 праміле алкаголю ў крыві вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў.
Уладны маніторынг
12 ліпеня Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пачала другі этап маштабнага маніторынгу работы органаў улады па рашэнні найбольш вострых сацыяльна значных пытанняў насельніцтва і павышэнні якасці работы са зваротамі грамадзян. На працягу тыдня кіраўнік Адміністрацыі, яго намеснікі і іншыя адказныя работнікі выехалі ў рэгіёны і без папярэдняга запісу правялі прыём грамадзян.
Сесія абласнога Савета
Учора адбылася другая сесія абласнога Савета дэпутатаў. На ёй былі разгледжаны пытанні: «Аб ходзе рэалізацыі Праграмы развіцця і падтрымкі асабістых дапаможных гаспадарак грама-дзян Брэсцкай вобласці на 2006-2010 гады (на прыкладзе Пружанскага раёна)», «Аб рабоце ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, якая праводзіцца сумесна з органамі самакіравання і органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, па прафілактыцы правапарушэнняў і п’янства ў рэгіёнах вобласці». Падрабязную справаздачу аб рабоце сесіі чытайце ў наступным нумары газеты.
Пад галасістыя гармонікі
На Піншчыне ў мінулыя выхадныя прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога свята-конкурсу «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!». Ансамблі гарманістаў, народныя фальклорныя калектывы, прыпевачнікі, танцоры выйшлі на канцэртную пляцоўку ў вёсцы Парэчча. Сваё майстэрства землякам паказалі таксама ўмельцы дэкаратыўна-пракладной творчасці.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля