У Століне выяўлены “Лідар-2010″

У Століне выяўлены “Лідар-2010″

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У Столінскай дзяржаўнай гімназіі прайшоў раённы конкурс “Лідар-2010”.
У першым этапе конкурсу, які ўжо стаў традыцыйным для школьнікаў Століншчыны, прынялі ўдзел 23 вучні з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія заўжды і ўсюды імкнуцца быць першымі. У завочным туры яны пісалі сачыненне “З гонарам за мінулае, з клопатам пра сённяшняе, з верай у будучыню”, рыхтавалі сацыяльны праект дзейнасці маладзёжнай арганізацыі. Пераможцамі сталі дзевяць чалавек, якія і выйшлі ў раённы фінал. Вырашэнне складаных сітуацый з жыцця лідара паказала жыццёвую пазіцыю ўдзельнікаў конкурсу. Цікава вывелі канкурсанты кожны сваю формулу поспеху. Вучаніца Беражноўскай СШ Ірына Дзянішчыц, прадстаўніца Глінкаўскай СШ Марына Гараінава, гімназістка Хрысціна Калаур, вучань СШ №2 Давыд-Гарадка Уладзімір Кулага, Яўген Яхнавец з Белавушскай СШ паказалі, што ім трэба зрабіць, колькі старанняў укласці, каб прыйшоў поспех. Тытул “Лідар-2010” журы прысудзіла Марыне Белавус. Толькі на дзясятыя бала ад пераможцы конкурсу адсталі яго прызёры – Алёна Волкава і Вікторыя Кулік. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі райвыканкама.
Таццяна СЕГЕН

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Якім было 26 красавіка 1986? Успаміны

Следующая запись

Пётр Пракаповіч сустрэўся са студэнтамі БрДТУ