Беларусь

У васьмі намінацыях


Абсалютны давер
У Беларусі гатовы падтрымліваць дзейнасць Ашчадбанка Расіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка ў чацвер на сустрэчы са старшынёй праўлення гэтай буйнейшай расійскай фінансавай установы Германам Грэфам. «Ашчадбанк Расіі прыйшоў у Беларусь надоўга, з нашага пункту гледжання, і мы павінны ўсяляк яго падтрымліваць, – сказаў Кіраўнік дзяржавы. – Банк выказаў жаданне фінансаваць вельмі многія праекты ў нашай краіне. Выбірайце любыя, мы вам абсалютна давяраем…».
Умовы дзяржпадтрымкі
У Беларусі ўстаноўлены гранічныя значэнні выручкі ад рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) за 2010 год для суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, якія жадаюць атрымліваць дзяржаўную падтрымку ў 2011 годзе. Яны прадугледжаны пастановай Савета Міністраў №276 ад 7 сакавіка. Гранічныя значэнні выручкі складаюць: для індывідуальных прадпрымальнікаў – 1 мільярд рублёў, для мікраарганізацый – 6 мільярдаў, для малых арганізацый – 20 мільярдаў рублёў.
На летні час
На тэрыторыі Беларусі 27 сакавіка ў 2.00 стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца на адну гадзіну наперад. Такім чынам, у краіне ажыццявіцца пераход на летні час.
У васьмі намінацыях
Адразу ў васьмі намінацыях, у тым ліку «Лепшы фільм», «Лепшая рэжысёрская работа», «Адкрыццё года», «Лепшая мужчынская роля», вылучаны на расійскую кінематаграфічную прэмію «Ніка» першы кінапраект Саюзнай дзяржавы ваенна-патрыятычная драма «Брэсцкая крэпасць». Фільм створаны Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыяй Саюзнай дзяржавы сумесна з кінастудыяй «Беларусьфільм».
Праверкі на дарогах
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, УП «Белтэхагляд» і Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту з 10 па 20 сакавіка праводзяць масавыя праверкі на дарогах Беларусі. Галоўная мэта рэйдаў – высветліць, ці своечасова выконваецца тэхагляд транспартных сродкаў. Адначасова правяраецца і сапраўднасць адзнак у сертыфікатах аб правядзенні тэхнічнага агляду.
Паляванне на гусей
Сёння стартуе сезон палявання на пералётную гусь – шэрую і белалобую, а таксама на гуменніка і канадскую казарку. Ён будзе працягвацца да 8 мая па суботах, нядзелях і іншых днях, якія аб’яўлены непрацоўнымі і святочнымі. Аб фактах браканьерства можна паведамляць па тэлефоне (8-162) 23-96-90 у абласную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету.
Трагічны выстрал
7 сакавіка трагічны выстрал прагучаў у Бярозаўскім РАУС. 23-гадовы следчы, які знаходзіўся на службе, застрэліўся з табельнага пісталета. Праверку праводзяць следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці і служба ўласнай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля