У верасні зноў зацвілі каштаны

У верасні зноў зацвілі каштаны

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Мы ўжо прывыклі да таго, што восенню маладыя яблынькі не-не, ды і ўпрыгожацца некалькімі кветачкамі. Але гэтая восень уражвае новай квеценню. Напачатку ў вёсцы Рубель Столінскага раёна зацвіла чаромха ў канцы жніўня. Пасля па раёне там-сям пачалі цвісці каштаны. Белыя свечкі гэтых дрэў спыняюць зачараваных людзей, якія бачаць такі цуд упершыню ў жыцці.
Дзіва – у верасні на каштанах поруч з іх калючымі мячыкамі з’явіліся кветкі – далікатныя, кволенькія, але такія прыгожыя.
Гэтую дзіўную з’яву прыроды назірала ў першы дзень бабінага лета. Разам са мною кветкамі-свечкамі любаваліся і маленькія павучкі, што накіраваліся ў сваё падарожжа на павуцінках-карабліках.
Таццяна СЕГЕН,
Столінскі раён.
Фота аўтара

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Да 29 верасня будуць сфарміраваны тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі

Следующая запись

Пачаўся сезон асенніх кірмашоў