Беларусь

З камфортам да Баранавіч


З камфортам да Баранавіч
Сёння Беларуская чыгунка адкрывае рэгулярныя штодзённыя рэйсы цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Брэст – Баранавічы. Камфартабельная электрычка вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler адпраўляецца са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 12.43, прыбывае на станцыю Баранавічы-Палескія ў 14.39. Прадугледжаны тры прыпынкі: Жабінка, Бяроза-горад і Івацэвічы. Білеты каштуюць столькі ж, колькі і ў агульным вагоне пасажырскага цягніка.

Агульная прастора
Прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі правялі ўчора трохбаковую сустрэчу ў Маскве. Асаблівая ўвага на ёй была ўдзелена фарміраванню Адзінай эканамічнай прасторы гэтых трох краін. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі вынікі супрацоўніцтва ў межах Мытнага саюза і шэраг іншых актуальных пытанняў.

Захаваць харчовую бяспеку
«Ніякай прыватызацыі. Харчовую бяспеку людзей ні ў якім разе нельга аддаваць у чужыя рукі», – аб гэтым 15 лістапада заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Мінскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы перакананы ў немэтазгоднасці продажу прадпрыемстваў харчовай галіны прыватным, а тым больш замежным інвестарам.

Берагчы энергію!
15 лістапада пачаўся рэспубліканскі месячнік па энергазберажэнні ў быце. Яго мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, прымянення энергазберагальных прыбораў і абсталявання, а таксама павысіць інфармаванасць насельніцтва аб практычных спосабах эканоміі ў быце, фарміраваць і замацоўваць у грамадстве псіхалогію беражлівасці.

Зіма – не за гарамі
Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь прынята пастанова «Аб арганізацыі дзяржаўнага санітарнага нагляду ў асенне-зімовы перыяд». У адпаведнасці з гэтым дакументам юрыдычным асобам усіх форм уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам неабходна прыняць меры па ўцяпленні дзвярэй і акон у жылых дамах, забеспячэнні бесперабойнай работы сістэм водазабеспячэння, каналізацыі, вентыляцыі, абсталяванні вытворчых і іншых памяшканняў для нармальных умоў працы і адпачынку, нарыхтоўцы процігалалёдных сродкаў і г. д. Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на галоўных дзяржаўных санітарных урачоў адпаведных адміністрацыйных тэрыторый.

Медаль – брэсцкаму прафесару
З нагоды 300-годдзя з дня нараджэння славутага расійскага вучонага і паэта Міхаіла Ламаносава за ўклад у развіццё адносін паміж вучонымі Расіі і Беларусі памятны медаль і пасведчанне, падпісанае старшынёй ЦК КПРФ Генадзем Зюганавым, уручаны прафесару БрДУ імя А.С. Пушкіна Івану Котляру. Яго кніга «Расія XXI стагоддзя. Грамадска-палітычны працэс у ацэнках беларускага палітолага» атрымала высокую адзнаку многіх расійскіх грамадазнаўцаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля