За шчаслівую будучыню Беларусі!
25 красавіка 2010 года – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання.
Усе 980 выбарчых участкаў вобласці поўнасцю гатовы да правядзення адказнай палітычнай кампаніі. Яны забяспечаны тэлефоннай сувяззю, аргтэхнікай, маюць спісы выбаршчыкаў, інфармацыю аб кандыдатах у дэпутаты.
На Брэстчыне ў ходзе цяперашніх выбараў плануецца выбраць 3491 дэпутата ўсіх узроўняў. У выніку будзе сфарміравана 219 сельскіх Саветаў дэпутатаў, 1 – абласны, 16 – раённых, 3 гарадскія Саветы ў гарадах абласнога падпарадкавання – Брэсце, Баранавічах і Пінску, 5 гарадскіх Саветаў – у гарадах раённага падпарадкавання і 8 пасялковых Саветаў.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.