Лекцыя ад практыкаў

Лекцыя ад практыкаў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Сакрэтамі прафесіі з будучымі “акуламі пяра” падзяліліся ветэраны брэсцкай журналістыкі
Адна справа – слухаць тэорыю на лекцыях. Зусім іншая, калі тую ж тэорыю, але пераплеценую з практыкай, знітаваную з асабістым вопытам, расказваюць людзі, якія ў прафесіі, як кажуць, сабаку з’елі. Тут табе і прыклады пераканаўчыя, і падказкі, як весці сябе з людзьмі ў розных сітуацыях, і аб’ектыўныя ацэнкі абранай спецыяльнасці. Ды ўвогуле, заўсёды цікава паслухаць, як гэта было ў іншы час, у іншых палітычна-грамадскіх умовах. Вось чаму ідэю сустрэчы са старшынёй абласной суполкі Беларускага саюза журналістаў Георгіем Тамашэвічам і ветэранам журналістыкі Берасцейшчыны Аркадзем Бляхерам  група студэнтаў філфака нашага ўніверсітэта – будучых журналістаў – ахвотна падтрымала.
У аўдыторыі сабраліся аднадумцы. Маладым цікава было паслухаць разважанні старэйшых таварышаў пра журналістыку, сутнасць прафесіі, маральныя вартасці, якімі трэба кіравацца ў рабоце. Успаміны Аркадзя Бляхера ўразілі. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, чалавек, які аддаў любімай справе ўсё жыццё, расказаў аб сваім шляху ў журналістыку, успамінаў памятныя сустрэчы, любімых герояў сваіх матэрыялаў, дзяліўся з намі жыццёвымі назіраннямі. У Аркадзя Маісеевіча само сабою атрымалася правесці майстар-клас і паказаць нам, пачаткоўцам у журналістыцы, як трэба шукаць цікавы сюжэт, як сабраць факты, пабудаваць неардынарны аповяд пра жыццё, як абыходзіцца са словам і чаму трэба памятаць аб адказнасці перад чытачом і сваім героем.
Парады ад практыкаў заўсёды каштоўныя. Вось чаму сустрэчы з ветэранамі журналістыкі і сённяшнімі работнікамі СМІ вырашана зрабіць традыцыйнымі.
Дзмітрый ШЫФЕРШТЭЙН,
студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Літаратурная традыцыя

Следующая запись

Бульба з водарам піва