Працаваць рупліва, думаць пра будучыню

Працаваць рупліва, думаць пра будучыню

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У СВК “СНІТАВА-АГРА”, ПАЛЯПШАЮЧЫ ЯКАСЦЬ ПРАДУКЦЫІ, ПАВЯЛІЧВАЮЦЬ ЯЕ АБ’ЁМЫ
Дасягненняў у вытворчасці мяса, малака, рыбы, птушкі не атрымаеш без паўнавартасных кармоў. Разуменне гэтага і падштурхнула кіраўніцтва СВК “Снітава-Агра” генеральнай лініяй развіцця сваёй гаспадаркі вызначыць павелічэнне аб’ёмаў выпуску прадукцыі і павышэнне яе якасці праз укараненне сучаснага энергаэфектыўнага абсталявання і стварэнне дастатковай кармавой базы, якая адпавядае дасягненням сельскагаспадарчай навукі.
Значны крок у гэтым кірунку быў зроблены яшчэ ў недалёкім мінулым, калі правялі рэканструкцыю далучанага да гаспадаркі стратнага птушніка і павялічылі магутнасці малочнатаварнай фермы. Другі важны крок у справе паляпшэння якасці – будаўніцтва ў гэтым годзе і ўвод у эксплуатацыю зернеачышчальна-сушыльнага комплексу беларускай кампаніі “Лідсельмаш” (на здымку).
“Дзякуючы новаму абсталяванню сельгаспрадпрыемства не толькі даб’ецца высокай ступені ачысткі сыравіны, але і забяспечыць належную захаванасць зерня, – перакананы старшыня СВК Анатоль Гліннік. – На працягу двух гадоў я вывучаў гэтае пытанне і прыйшоў да высновы, што будаўніцтва такога аб’екта ў гаспадарцы вельмі неабходна. Мы выбралі айчыннае абсталяванне. Сушылка зніжае вільготнасць зерня з 22 да 14 працэнтаў пры прадукцыйнасці  больш за 40 тон у гадзіну. А яшчэ ў гаспадарцы пабудавалі новае збожжасховішча на 5 тысяч тон зерня. Цяпер праблемы па захаванні збожжа і кукурузы ў сельгаспрадпрыемства няма. З’явілася магчымасць круглы год выкарыстоўваць сваё ж зерне для прыгатавання камбікармоў”. Эканамісты разлічылі: абсталяванне акупіцца на працягу трох гадоў. Чаканы эканамічны эфект складзе да аднаго мільярда рублёў у год.
Будаўніча-мантажныя работы ў СВК “Снітава-Агра” не спыняюцца: толькі завяршаюць рэалізацыю аднаго праекта – бяруцца за наступны. Цяпер, напрыклад, у цэнтры ўвагі – рэканструкцыя цэха па вытворчасці камбікармоў. Ён паспрыяе павелічэнню аб’ёмаў вытворчасці якаснай жывёлагадоўчай прадукцыі і птушкі. Магутнасць цэха – 5 тон камбікармоў у гадзіну.
“Мы бяром на ўзбраенне вопыт перадавых гаспадарак нашай краіны, таму пры рэканструкцыі камбікормавага цэха зрабілі стаўку на найноўшую тэхналогію. Што гэта нам дасць? Па-першае, палепшым якасць прадукта, па-другое, знізім сабекошт, дзякуючы памяншэнню энергазатрат. Мы выйдзем на кругласутачны рэжым работы, а магутнасць цэха дасягне 40 тысяч тон выдатнага камбікорму ў год”, – тлумачыць кіраўнік СВК “Снітава-Агра”. Аб’яўлены тэндар па закупцы абсталявання. Рэканструкцыю камбікормавага цэха плануецца завяршыць у першым квартале 2011 года. Тут ствараецца не толькі сучасная вытворчасць, але і выдатныя ўмовы для  работнікаў: бытавы блок, месцы адпачынку, санблок. Будзе і свая сучасная лабараторыя па камбікармах.
Старшыня сельгаскааператыва Анатоль Гліннік цвёрда перакананы: быць гаспадаром на зямлі нялёгка, але дасягнуць эфектыўнай сельгасвытворчасці можна, калі рупліва працаваць і думаць пра будучыню.
Марыя ФЕДАРУК, “НТ”,
Іванаўскі раён.
Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязей аблвыканкама Ігар Калядзіч: “Сябраваць і прыемна, і карысна”

Следующая запись

Мэтры і… вучні