Пра малако, тварог і ваду
У рэдакцыю звярнулася брастаўчанка Раіса Капканава. Раіса Іванаўна пастаянна купляе малако “Астрамечаўскія прасторы” і гатуе з яго хатні тварог. Жанчына была задаволена таварам, але ў лютым, па яе назіраннях, якасць прадукту пагоршылася, хоць цана вырасла. Пасля атрымання тварагу застаецца значна больш сыроваткі, чым раней, а гэта, па меркаванні Раісы Іванаўны, сведчыць аб тым, што малако разбаўляюць вадою.
Прэтэнзіі пакупніцы і чытачкі “НТ” былі разгледжаны дырэктарам ААТ “Брэсцкае марожанае” Аляксандрам ДЗЕМЯНКОВЫМ.
Аляксандар Уладзіміравіч запэўніў, што “малако пітное пастэрызаванае “Астрамечаўскія прасторы” з масавай доляй тлушчу 3,5 працэнта вырабляецца з натуральнага экалагічна чыстага цэльнага малака. Вытворчасць здзяйсняецца ў адпаведнасці са схемай тэхналагічнага працэсу. Трапіць у сыравіну вада не можа, бо працэс вытворчасці малака закрыты”.
Па інфармацыі Аляксандра Дземянкова, на прадпрыемстве працуе акрэдытаваная лабараторыя, якая адсочвае захаванне тэхналагічнай дысцыпліны ў цэхах, кантралюе і сыравіну, і паўфабрыкаты, і канечны прадукт. Што да прыгатавання тварагу ў хатніх умовах, дык чаму больш ці менш атрымліваецца сыроваткі пры гэтым, адназначна адказаць нельга. Кіраўнік “Брэсцкага марожанага” звяртае ўвагу на тое, што малако “Астрамечаўскія прасторы” (3,5 працэнта тлустасці) прама не прызначана для вырабу тварагу, а прадпрыемства-вытворца не можа адказваць за парушэнні смакавых якасцей прадуктаў, якія вырабляюцца ў хатніх умовах.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.