Разгледзіць камісія
На “прамую лінію” “НТ” з начальнікам упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі УУС аблвыканкама Андрэем Мехедам паступіў 31 тэлефонны зварот. Падрабязную справаздачу мы змясцілі ў 7-м і 8-м нумарах газеты. Але, каб адказаць на некаторыя пытанні чытачоў, патрабавалася праверка. Напрыклад, па звароце Аляксея Ганчука з Жабінкі. Ён прасіў начальніка абласнога ДАІ звярнуць увагу на вуліцу Камянецкую ў райцэнтры, дзе вялікі паток машын, няма пешаходнага перахода ў раёне аўтазапраўкі.
Пасля дадатковага вывучэння сітуацыі з упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама нам паведамілі наступнае:
“У другім квартале на раённай камісіі па бяспецы дарожнага руху будзе разгледжана пытанне аб уладкаванні пешаходнага пераходу на скрыжаванні вуліц Шасейная і Камянецкая ў г. Жабінцы. Мэтазгоднасць абмежавання скорасці да 40 км/г на вуліцы Камянецкай вывучаецца. Для ўладкавання руху транспарту і пешаходаў Дзяржаўтаінспекцыяй Жабінкаўскага РАУС узмоцнены кантроль за захаваннем вадзіцелямі Правіл дарожнага руху ў названым месцы, штодзённа здзяйсняецца кантроль нарадамі дарожна-паставой службы”.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.