Беларусь

Вылікі і падаткі


На пытанні чытачоў адказвае першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маскоўскім раёне г. Брэста Рыгор НАГОРНЫ
– Я выйграў грошы ў покер у інтэрнэце. Ці трэба выплачваць падатак з атрыманага ад замежнай фірмы даходу?
Аляксей СЦЯПАНАЎ,
г. Брэст.
– Выйгрыш, атрыманы ад замежных арганізацый, з’яўляецца даходам з-за мяжы, таму абкладаецца падаходным падаткам па стаўцы 12 працэнтаў. Падатковую дэкларацыю неабходна падаць не пазней за  1 сакавіка года, наступнага за справаздачным падатковым перыядам, і заплаціць падаходны падатак у бюджэт не пазней  за 15 мая таго ж года.
Форма дэкларацыі размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь: www.nalog.by.
– Ці можа мой муж атрымаць за мяне стандартны падатковы вылік, калі я знаходзілася ў водпуску па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў, за 2007-2009 гады?
Паліна АМЕЛЬЯНЮК,
г. Пінск.
– У дадзеным выпадку Вы знаходзіцеся на ўтрыманні мужа. Для таго, каб атрымаць стандартны падатковы вылік па асноўным месцы працы мужа, неабходна сабраць наступныя дакументы: копію пасведчання аб шлюбе, копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці і даведку аб тым, што Вы, Паліна, знаходзіліся ў водпуску па доглядзе за дзіцём. Калі Вы нідзе не працуеце, дык неабходна даведка аб перыядзе выплаты дапамогі на дзіця, якая пацвярджае выплаты.
Вылік даецца не больш чым за тры мінулыя гады па месцы асноўнай працы мужа, а калі работа была зменена – у падатковай інспекцыі пасля прад’яўлення дэкларацыі па падаходным падатку.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля