Беларусь

  • Главная
  • Сябры "НТ"
  • Начальнік 2-га аддзялення паштовай сувязі г. Ляхавічы Ганна Кунейша: “З задавальненнем знаёмлюся з кожным нумарам газеты”

Начальнік 2-га аддзялення паштовай сувязі г. Ляхавічы Ганна Кунейша: “З задавальненнем знаёмлюся з кожным нумарам газеты”


Чатыры гады таму, закончыўшы ў Брэсце дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сувязі, Ганна Кунейша вярнулася працаваць у родныя Ляхавічы. Маладую і энергічную дзяўчыну праз тры гады прызначылі начальнікам 2-га аддзялення паштовай сувязі. Ганна працягвае вучобу завочна ў сталіцы: яна – студэнтка вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі.
– У Ляхавіцкім раёне “Народная трыбуна” мае сваё пастаяннае кола падпісчыкаў, – дзеліцца назіраннямі малады начальнік 2-га аддзялення. – Паштальёны адзначаюць, што на недарагую абласную газету на роднай мове з задавальненнем падпісваюцца людзі розных узроставых груп. Гэта правільна, што газета захоўвае даступнасць па цане.
Як расказала Ганна, яна і сама з цікавасцю знаёміцца з кожным нумарам газеты, таму што ў “НТ” ёсць навіны з розных раёнаў Брэстчыны, шмат карыснай жыццёвай інфармацыі, заснаванай на мясцовым матэрыяле, а не на “перапевах” інтэрнэту. Менавіта на гэта абаяльны начальнік паштовага аддзялення і звяртае ўвагу землякоў, каб заахвоціць падпісацца на “НТ”.
Тэкст і фота Юрыя МАКАРЧУКА, “НТ”,
г. Ляхавічы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля