Беларусь

Як пайду я ў танкісты – драпака дадуць фашысты…


На здымак, апублікаваны ў нашай газеце 4 кастрычніка г.г.,  першым зноў даслаў подпіс брастаўчанін Лявонцій Андрэевіч Купрыянюк. Вось яго варыянт:
О коне только мечтаю –
Дай хоть пушку оседлаю!
Леанід Фёдаравіч Глушко з Кобрына даслаў адразу чатыры варыянты подпісу на беларускай мове. Адзін з іх прапануем увазе чытачоў:
Як пайду я ў танкісты –
Драпака дадуць фашысты.
Яшчэ адна пастаянная ўдзельніца нашага фотаконкурсу Людміла Уладзіміраўна Гайчук з Белаазёрска прыдумала такі подпіс:
Показал мне как-то дед
Боевой свой пистолет.
Я шепнул ему на ушко:
«У меня от танка пушка!»
Ваенныя матывы і ў подпісу, які прапануе Вольга Іванаўна Лукашэвіч з вёскі Мокрава Лунінецкага раёна:
Я папой своим очень горжусь,
Ведь он у меня военный.
Сейчас я с друзьями так прокачусь
На танке его здоровенном!
А вырасту – точно в танкисты
пойду
И буду таким же, как папа!
А зараз прапануем вашай увазе новы здымак. Дасылайце свае варыянты подпісаў у рэдакцыю да 30 лістапада г.г.
Нагадваем, што вынікі конкурсу будуць падведзены ў студзені 2011 года.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля