Беларусь

  • Главная
  • Рэха падзеі
  • На дабрачынным канцэрце ў Брэсце былі сабраны сродкі для рэабілітацыйнага аддзялення ГА “Дзеці ў бядзе”

На дабрачынным канцэрце ў Брэсце былі сабраны сродкі для рэабілітацыйнага аддзялення ГА “Дзеці ў бядзе”


Хвароба – гэта заўсёды непрыемна, часта нават страшна. Калі хварэюць дзеці, робіцца асабліва жудасна. Гледзячы на 3-4-гадовых дзетак, хворых на анкалогію, сціскаецца сэрца і хочацца дапамагчы. Ва ўсіх неабыякавых да дзіцячага гора берасцейцаў у мінулую суботу была такая магчымасць у час маладзёжнай музычна-дабрачыннай імпрэзы, якая адбылася ў парку культуры і адпачынку 1 Мая.
Дзякуючы гучным галасам чатырох вядучых, праз паўгадзіны пасля пачатку дабрачыннага мерапрыемства да сцэны падцягнуліся гледачы і на яе выйшла група “Landau”. Праспяваўшы некалькі песень на беларускай і англійскай мовах, музыканты нагадалі прысутным пра мэту акцыі – збор сродкаў для дапамогі дзецям з анкалагічнымі хваробамі. Каля сцэны стаяла скарбонка, куды можна было апусціць грошы.
У той вечар упершыню выступіла ў Брэсце група “Smoking Barrel”, музыканты якой таксама прапагандавалі дапамагу дзецям. Дабрачынны канцэрт падтрымала песнямі яркая, пазітыўная і многімі любімая група  “Цветные карандаши”…
Усе сабраныя грошы былі накіраваны на рахунак рэгіянальнага аддзялення рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Дзеці ў бядзе”.
Ганна ІВАШЧАНКА,
студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Фота аўтара.

На фота: выступае група “Цветные карандаши”

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля