Беларусь

  • Главная
  • Рэха падзеі
  • Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар 14 чэрвеня сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Аграсад “Рассвет” Брэсцкага раёна

Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар 14 чэрвеня сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Аграсад “Рассвет” Брэсцкага раёна


Квітнець садам…
Перш чым сустрэцца з працаўнікамі адной з лепшых гаспадарак Берасцейшчыны, Канстанцін Сумар наведаў шэраг аб’ектаў ААТ “Аграсад “Рассвет”. Як кажуць, лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць.
На самай буйной у гаспадарцы малочнатаварнай ферме “Дружба” вядзецца маштабная рэканструкцыя. Па плане тут будзе ўтрымлівацца 1100 галоў. Пры кошце праекта 10,5 мільярда рублёў асвоена ўжо трэцяя частка капіталаўкладанняў. Выкананне будаўнічых работ гаспадарчым спосабам дазваляе значна патанніць будаўніцтва. Адзначыўшы гэты станоўчы момант, Канстанцін Андрэевіч указаў на неабходнасць захавання тэрмінаў уводу ў строй аб’екта.
Праз пару гадоў у Вістыцкай базавай агульнаадукацыйнай школе колькасць першакласнікаў павінна павялічыцца ў разы, і статус установы зменіцца: яна стане сярэдняй. З-за недахопу вучэбных памяшканняў патрабуецца прыбудаваць да будынка новае крыло. Кошт пытання – 1,9 мільярда рублёў. Губернатар падрабязна распытаў педагогаў, выслухаў меркаванні старшыні Брэсцкага райвыканкама Уладзіміра Мацукі і зрабіў вывад: аблвыканкам  акажа садзейнічанне ў вырашэнні дадзенага пытання.
Зазірнуў кіраўнік вобласці і ў сад. Лютыя маразы і халодныя зімы апошніх двух гадоў нанеслі яму вялікую шкоду. Давя-дзецца выкарчоўваць сапсаваныя дрэвы і садзіць новыя, больш перспектыўныя і марозаўстойлівыя гатункі яблынь. Добра, што ў гаспадарцы ўкараняюцца новыя тэхналогіі: больш за 80 гектараў саду ўжо  абсталявана сістэмай капежнага паліву. На перспектыву ж Канстанцін Андрэевіч прапанаваў падумаць аб новым сховішчы для яблык, бо праблема захавання ўраджаю вельмі актуальная.
У ААТ “Аграсад “Рассвет” будуюцца два двухпавярховыя жылыя дамы, каробкі будынкаў практычна закончаны. Ды з-за значнага росту кошту на ўцяпляльнік і некаторыя будматэрыялы выдзеленых сродкаў можа не хапіць. Гэтае пытанне вельмі хвалюе працаўнікоў гаспадаркі, якія знахо-дзяцца на ўліку на атрыманне жылля і мараць стаць навасёламі. На сходзе калектыву старшыня аблвыканкама запэўніў: пытанне аб замарожванні будаўніцтва не стаіць.
Апошнім пунктам губернатарскай інспекцыі стаў машынны двор акцыянернага таварыства. Выдатна абсталяваны куток па тэхніцы бяспекі, стала дзейнічае медыцынскі пост. У гаспадарцы выдаткавалі паўмільярда рублёў на паляпшэнне ўмоў працы і быту механізатараў.
Уражаннямі аб убачаным кіраўнік вобласці падзяліўся з работнікамі сельгаспрадпрыемства. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні эфектыўнасці вытворчасці і павышэння прадукцыйнасці працы, а таксама сацыяльна-бытавыя праблемы гаспадаркі. Губернатар адзначыў спакойны, дзелавы настрой працаўнікоў і добрыя перспектывы для росту вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
***
У гэты ж дзень кіраўнік вобласці правёў у Брэсцкім райвыканкаме асабісты прыём грамадзян. Канстанцін Сумар разгледзеў 9 зваротаў – калектыўных і індывідуальных. Са сваімі праблемамі да старшыні аблвыканкама звярнуліся жыхары Матыкал, Чэрняў, Барысаў, іншых вёсак раёна. Самымі злабадзённымі аказаліся праблемы, так ці інакш звязаныя з жыллёвым сектарам: атрыманне спадчыны, будаўніцтва дамоў па прэзідэнцкай праграме, рамонт жылля, ліквідацыя падтапленняў. Усе звароты скрупулёзна правераць, перш чым прымуць канчатковае рашэнне па ўзнятых праблемах.
Юрый МАКАРЧУК, “НТ”,
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”,
Брэсцкі раён.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля