Беларусь

  • Главная
  • Рэха падзеі
  • Старшынёй Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта назначаны Аляксандр Саланевіч

Старшынёй Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта назначаны Аляксандр Саланевіч


Старшынёй Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта назначаны Аляксандр Саланевіч
13 снежня пры разглядзе кадравых пытанняў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама Аляксандра Саланевіча, які дагэтуль узначальваў Брэсцкі раённы Савет дэпутатаў. А ўжо 14 снежня на пазачарговай 13-й сесіі Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання яго кандыдатура была аднагалосна адобрана.
– Калі гаварыць пра прычыны новага назначэння, дык нельга не адзначыць, што запаволілася дынаміка развіцця раёна, – адзначыў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.
У прыватнасці, губернатар указаў на нездавальняючае становішча ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і развіцці турысцка-экскурсійнай дзейнасці.
Удзельная вага Ганцавіцкага раёна ў вобласці невялікая, аднак старшыня абл-выканкама падкрэсліў, што за кожным прадпрыемствам і арганізацыяй разам з кіраўніком стаяць людзі, якія патрабуюць дастойнага заробку і ўмоў жыцця.
– Лёс паставіў перад намі сур’ёзныя задачы, – падкрэсліў Аляксандр Саланевіч. – І часу для іх ажыццяўлення мала, таму працаваць прыйдзецца шмат. У многіх сферах неабходна выйсці на якасна новы сучасны ўзровень. Работа будзе будавацца жорстка, але па справядлівасці, кіруючыся розумам, а не эмоцыямі.
Разам з тым Аляксандр Саланевіч падзякаваў за працу былому старшыні райвыканкама Уладзіміру Столяру і выказаў гатоўнасць прыслухоўвацца да парад вопытнага кіраўніка, які шмат зрабіў для таго, каб Ганцаўшчына квітнела і развівалася.  Падчас мерапрыемства Канстанцін Сумар уручыў Уладзіміру Столяру Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за правядзенне рэспубліканскага свята – Дня беларускага пісьменства.
– Амаль 11 гадоў мне давялося працаваць у цудоўным краі разам з камандай прафесіяналаў, – сказаў Уладзімір Столяр. – Аб тым, што атрымалася, меркаваць ганцаўчанам. Новаму кіраўніку і ўсім, хто зацікаўлены ў развіцці роднага краю, хацелася б пажадаць, каб да работы яны ставіліся, як да самай любімай справы ў жыцці.
Атрымаўшы такі наказ, Аляксандр Саланевіч звярнуўся да актыву раёна з прапановай апраўдаць ускладзеныя на іх чаканні. Па словах новага кіраўніка, першапачатковая задача – падцягнуць паказчыкі ў сельскай гаспадарцы. Інтэнсіўная работа пачынаецца з малочнай галіны і нарыхтоўкі кармоў. А далей паступова будуць вырашаны ўсе праблемы, аб якіх было паведамлена Кіраўніку краіны.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”,
г. Ганцавічы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля