У расійскай Цюмені на ХХ злёце “кіжаватаўцаў” пабывала берасцейская дэлегацыя

У расійскай Цюмені на ХХ злёце “кіжаватаўцаў” пабывала берасцейская дэлегацыя

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Гэты рух бярэ свой пачатак з 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Лілія Асіпенка, нязменны кіраўнік “Рэспублікі Кіжаватавец”, прыехала ў Брэсцкую крэпасць. Гэтая падзея стала лёсавызначальнай для многіх людзей. Вярнуўшыся ў Цюмень са жменькай берасцейскай зямлі, Лілія Афанасьеўна заснавала маладзёжна-патрыятычны рух у гонар аднаго з самых вядомых абаронцаў крэпасці лейтэнанта Андрэя Кіжаватава.
З таго часу злёты традыцыйна прахо-дзяць у Брэсце, Мардовіі, на радзіме Кіжаватава – у Пензенскай вобласці, а таксама ў Цюмені. Менавіта апошняй выпала прымаць юбілейнае свята, прысвечанае 70-годдзю гераічнай абароны крэпасці.
У складзе брэсцкай дэлегацыі былі старшыня савета ветэранаў Ленінскага раёна Павел Панасюк, абаронца крэпасці Пётр Кацельнікаў, старшы навуковы супрацоўнік мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой” Антаніна Кацельнікава, старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў крэпасці Людміла Шавырова і маёр пагранічнай службы Віталь Лісавенка. У злёце прынялі ўдзел і сённяшнія пагранічнікі, выхаванцы ваенна-патрыятычных гурткоў, навучэнцы школ і гімназій.
Нашы ветэраны паўдзельнічалі ў мітынгу-рэквіеме ля помніка Кіжаватаву, наведалі некалькі цюменскіх школ, дзе разам з настаўнікамі і вучнямі правялі “круглыя сталы”, паглядзелі дакументальныя фільмы, абмяняліся вопытам арганізацыі мерапрыемстваў. “Прыемна было бачыць, на якім высокім узроўні сёлета былі арганізаваны Кіжаватаўскія дні, – адзначае Павел Несцеравіч. – Амаль у кожнай школе існуюць патрыятычныя атрады, якія шануюць традыцыі сваіх дзядоў”.
Брэсцкая дэлегацыя наведала таксама беларускае консульства, юнацкі ваенна-спартыўны цэнтр “Град”, пабывала на экскурсіі ў горадзе Табольску, сустрэлася з ветэранамі ФСБ Расіі, паўдзельнічала ў іншых святочных мерапрыемствах.
Дзмітрый ШЫФЯРШТЭЙН,
студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Маладыя медыкі папоўнілі кадравы склад вобласці

Следующая запись

Свабода. Энергія. Агонь