Беларусь

“Мы там, дзе вам зручна”


З НАТАТАК ДЫЛЕТАНТА
Я – сярэднестатыстычная жанчына, далёкая ад касметалогіі як галіны. Затое я – спажывец касметыкі і мяркую аб яе прадуктах, зыходзячы найперш з асабістага практычнага вопыту. Шляхам спроб і стала прыхільніцай сімпатычных беларускіх брэндаў “Беліта” і “Вітэкс”. Шампуні і гелі гэтых марак даўно ўжо “прапісаліся” ў маім доме, а яшчэ – крэмы, касметычнае мыла, туш для веек, пудра. Нядаўна да гэтай кампаніі далучыліся зубная паста, памада, сродак для мыцця посуду.
Дзяцей сваіх я песціла сродкамі касметычных ліній “Лапушка” і “Кроха”, пляменніцам дарыла наборы “Модніца”, а муж пасябраваў са сродкамі лініі “Bielita for Men”. Калі дзеці падраслі, дык перайшлі на іншыя касметычныя сродкі, але з усё тымі ж лагатыпамі – “Беліта” і “Вітэкс”. Дачка іншага лаку для валасоў не прызнае, як толькі “Віта-стыль”. Сын сёлета апрабаваў новую лінію “Vitex for men classic”. Родным і сябрам – калі ў падарунак касметыку, дык толькі гэтых марак. Пры тым багацці выбару, які прапануе наш беларускі вытворца, можна нават не турбавацца, што паўторышся з падарункам. У дадатак – прымальная цана (сёння, пагадзіцеся, не апошні аргумент, калі вырашаеш купляць ці не купляць).
І яшчэ некалькі “плюсаў”. Касметыка не ўніверсальная, а для пэўнага ўзросту – значыць, заўсёды ўлічаны асаблівасці арганізма – раз. На кожным тавары ўказаны тэрмін прыдатнасці – два. Пералік інгрэдыентаў не палохае мудрагелістымі словамі, бо ў складзе касметычных сродкаў – натуральныя складальнікі – тры. Даступнасць тавару, пастаянная яго наяўнасць у гандлі – чатыры.
Прынамсі, не збіраюся нікога пераконваць, што прадукцыя тандэма “Беліта – Вітэкс” – найлепшая касметыка ў свеце. Добра разумею, што касметыка патрабуе індывідуальнага падбору і зусім не абавязкова, што крэм, які падыходзіць маім рукам, прыйдзецца даспадобы вашым. Хочацца толькі, каб вы звярнулі ўвагу на айчынны тавар, паспрабавалі яго, а потым ужо выносілі прысуд, ці быць яму ў вашым, напрыклад, ванным пакоі.
Дарэчы, для паўнаты адчуванняў прапаную зазірнуць у фірменны магазін, хоць бы ў Брэсце. Там вы зможаце пазнаёміцца ці не з усім асартыментам прадукцыі, а значыць, варыянтаў выбару ў вас бу-дзе не два-тры і нават не дзесяць, а сотні. Як сказала мне Валянціна Баран, загадчыца фірменнага магазіна “Свет касметыкі “Беліта-Вітэкс”, які нядаўна адчыніўся на праспекце Машэрава, 59 у раёне прыпынку “МОПРа”, на невялікай гандлёвай плошчы ў іх тавараў – больш за 1100 найменняў. Пра попыт жа гаворыць той факт, што прадаўцы тут кожныя 3-5 хвілін прабіваюць чэкі. У дадатак жанчыны працуюць кампетэнтныя, штогод у сталіцы бываюць на навучальных семінарах, ведаюць аб сваім тавары ўсё і нават больш, бо самі ім карыстаюцца, таму ахвотна вас пракансультуюць, навінкі абавязкова прапануюць.

Так што, шаноўныя, паглыбляйцеся ў свет касметыкі марак “Беліта” і “Вітэкс” – абавязкова знойдзеце нешта карыснае і патрэбнае для сябе!
НА ПАРОЗЕ ЗІМЫ
Большасць з нас усё ж такі не любяць халодны перыяд года. Сцюжа, мароз – у іх мала хто знаходзіць задавальненне. У дадатак нашы скура і валасы церпяць ад рэзкіх перападаў тэмпературы, халоднага ветру, перасушанага паветра ў памяшканнях, недахопу вітамінаў. Стрэс для скуры твару і рук прыводзіць да раздражнення, лушчэння і растрэсквання. Валасы ж становяцца цьмянымі, ломкімі, аслабленымі. Глянеш на сябе ў люстэрка – і засмуцішся. Але толькі не гэтай зімой! Таварыства “Беліта-Вітэкс-Брэст” прапануе пакупнікам ахоўны камплект “адзення” для скуры і зімовы клопат для валасоў з новай лініяй “Зімовы догляд”.
Кажуць, што ў прыроды не бывае дрэннага надвор’я. Таму касметолагі “Вітэкс”  і дораць нам актыўныя формулы для ўзмоцненага догляду ў зімовы перыяд. Напрыклад, шампунь лініі “Зімовы догляд” – гэта своеасаблівы рэцэпт для ўзмацнення валасоў. Яго пажыўная формула адновіць іх структуру, актыўныя кампаненты (малачко аўса і пшаніцы, D-пантэнол) клапатліва ахутваюць і патаўшчаюць валасы, не робячы іх цяжэйшымі. Кандыцыянер для валасоў гэтай лініі дапаможа абараніць вашы локаны ад шкоднага ўздзеяння перападу тэмпературы, забяспечыць іх лёгкае расчэсванне і ўкладку.
Абаронцай ад холаду выступіць крэм для твару. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць: вы наносіце крэм раніцай – абараняеце скуру ад пашкоджанняў, выкліканых ветрам, марозам, а калі робіце гэтую працэдуру ўвечары – спрыяеце аднаўленню скуры, пасля  ж водных працэдур – перашкаджаеце яе абязводжванню.
Ад агрэсіўнага ўздзеяння знешняга асяроддзя засцерагчыся дапаможа крэм для рук. Атрымаць зарад энергіі і добрага настрою – пена для ванны. Гэта своеасаблівая зімовая казка з масламі размарыну, бергамоту і эўкаліпту. Агульнаўмацавальны і аздараўленчы эфект гарантаваны.
Не ведаю, як вы, а я дык абавязкова блізка пазнаёмлюся з новай касметычнай лініяй “Зімовы догляд”. Хачу развітацца са сваім адлюстраваннем у люстэрку “а-ля зіма”, якое мяне ў халодную пару так засмучае…
СПЕЦПРАПАНОВА ДЛЯ ГАСПАДЫНЬ
Якая гаспадыня не марыць аб ідэальнай чысціні ў сваім доме?! Асабіста для мяне самы жаданы  варыянт – дасягнуць яе хутка ды з мінімальнымі затратамі часу і сіл. Тут без бытавой хіміі не абысціся. Не так даўно адкрыла, што гэты від прадукцыі ёсць і ў арсенале вядомага беларускага вытворцы касметыкі. Даю падказку: “Беліта-Вітэкс” гарантуе чысціню вашага дома, падмацаваную прадукцыяй лініі “Blis”. Між іншым, яна распрацоўвалася па прынцыпе “не нашкодзіць і атрымаць максімальную эфектыўнасць”. Таму гэтыя сродкі бытавой хіміі валодаюць добрымі ачышчальнымі, асвяжаючымі і дэзынфікуючымі ўласцівасцямі, поўнасцю змываюцца з ачышчаемых паверхняў, добра расшчапляюцца ў навакольным асяроддзі. Многія гаспадыні і на Берасцейшчыне паспелі станоўча ацаніць навінку – сродкі “Blis”.

Эфектыўнасць супраць тлушчу плюс максімальная абарона скуры рук – вось чым вызначаецца сродак для мыцця посуду “Blis лімон” і “Blis” алоэ вера”. Нават калі ў доме ў наяўнасці толькі халодная вада, сродак паспяхова справіцца з брудам і знішчыць непрыемныя пахі. І, заўважце, ён бяспечны для скуры рук!
Да нядаўняга часу чысціць пліту і духоўку я давярала выключна мужу – у мяне не хапала цярпення “ваяваць” з тлушчам, прыгарэлымі рэшткамі ежы і іншымі цяжкімі для вывядзення забруджваннямі. А калі нядаўна пазнаёмілася з  вадкім сродкам для чысткі пліт і мікрахвалевых печак, ролю Майдадыра я забрала сабе. Лёгка, гігіенічна, ніякіх драпін і эканомна ў выкарыстанні!
Таксама “Blis” дапаможа дасягнуць ідэальнай чысціні ўнітаза, бо спецыяльны сродак для чысткі растварае і выдаляе мачавы камень і вапнавы налёт, дэзынфікуе і забяспечвае свежы пах.
Сродкі для мыцця шкла і люстэркаў, для ручнога і машыннага мыцця далікатных тканін, кандыцыянер-канцэнтрат для бялізны, універсальны мыйны сродак для паліраваных і непаліраваных паверхняў, кафлі, натуральнага і штучнага каменю, лінолеуму і ламінату – гэта таксама навінкі “Беліта-Вітэкс”. І калі на сімпатычных флаконах убачыце знак “Blis”, ведайце: вядомая сваёй касметыкай фірма цяпер клапоціцца і пра ваш быт.
Святлана ТАБОЛІЧ, “НТ”.
Фота Алены САКАЛОВАЙ, “НТ”.

САКРЭТ ДЛЯ… УСІХ
Выконваючая абавязкі дырэктара АДТ “Беліта-Вітэкс-Брэст” Алена КАЛЕСНІК:
– Насамрэч, сакрэтаў прыгажосці не так і многа. Адзін з іх – касметыка беларускай вытворчасці вядомых брэндаў “Беліта” і “Вітэкс”. І мы ганарымся  тым, што можам прапанаваць землякам якасны і сучасны тавар. Гэтую касметыку распрацоўваюць ва ўласным  навуковым цэнтры. Больш за 100 новых рэцэптур нараджаецца тут за год. Яе вырабляюць на найноўшым абсталяванні. Спецыялісты кампаніі адсочваюць самыя перадавыя і інавацыйныя тэндэнцыі ў свеце касметалогіі. Яны ў пастаянным пошуку, таму ў “Беліта-Вітэкс-Брэст” заўсёды ёсць шмат прапаноў для сваіх партнёраў і пакупнікоў.
Узроставы дыяпазон нашых кліентаў шырокі: ад немаўлят да людзей пажылога ўзросту. У нас можна знайсці ўсё: крэмы, ласьёны, шампуні, гелі, дэкаратыўную касметыку, фарбу для валасоў, бальзамы, зубную пасту, мыла, бытавую хімію… Спецыяльныя лініі касметыкі для маладога, сярэдняга і старэйшага ўзросту: дзяўчынак і хлопчыкаў, дзяўчат і юнакоў, жанчын і мужчын.
Прыходзьце ў наш свет касметыкі і рабіце свае прыемныя адкрыцці ў ім!

ВІЗІТНАЯ КАРТКА
АДТ “Беліта-Вітэкс-Брэст” – афіцыйнае прад-стаўніцтва СП “Беліта” ТАА і ЗАТ “Вітэкс” у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.
Займаецца аптовым і рознічным гандлем ужо 12 год.
Мае 4 аптовыя склады, 10 фірменных магазінаў.
Партнёры – гандлёвыя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, аптэкі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля