Фармалін для цяпліцы

Фармалін для цяпліцы

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Пасля ўборкі ўраджаю (але абавязкова да ўстойлівага пахаладання) старанна прадэзынфіцыруйце цяпліцы. Існуе многа спосабаў апрацоўкі цяпліц, мы прапануем адзін з іх.
Спачатку цяпліцу разам з адходамі раслін наглуха зачыніце, а затым можна падпаліць у ёй серу (50-100 г на 1 куб. м). Праз 3-5 дзён дзверы адчыніце і выкіньце рэшткі раслін. Можна правесці дадатковую вільготную дэзынфекцыю. Для гэтага выкарыстоўваецца 2-працэнтны раствор фармаліну ў сумесі з карбафосам (30-40 г на 10 л вады). Расход рабочага раствору – 1–1,5 л на 1 куб. м. Пасля таго, як вы прыбераце рэшткі раслін, паверхню глебы апырскайце 5-працэнтным растворам фармаліну. Абавязкова прадэзынфіцыруйце 10-працэнтным растворам фармаліну ці 30-працэнтным растворам кухоннай солі інвентар, якім карысталіся для работы ў цяпліцы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Пральная машына з… лімонам

Следующая запись

Візіт “Начнога госця”