Куды прыводзяць мары?

Куды прыводзяць мары?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Дарога да сваёй зоркі патрабуе працавітасці і адказнасці
Чароўны і загадкавы свет мар. Ён вабіць сваёй даступнай недасяжнасцю. Згодна з нашай фантазіяй нічога немагчымага няма. А ці ёсць немагчымае ў рэчаіснасці?
Расчароўваючыся ў сваім паўсядзённым жыцці, мы зноў і зноў звяртаемся да нашых дум. Што б хацелася здзейсніць? Як гэтага можна дасягнуць? З гэтых пытанняў і пачынаецца нялёгкі і доўгі шлях да нашай мары – зоркі, якая нязгасна гарыць разам з надзеяй і вераю ў нашых думках і здаецца такой далёкай…
Чапляючыся за першую думку, быццам за невялікі паветраны шарык, мы доўга ідзём пешшу па зямлі, пакуль не стомяцца ногі і не народзіцца ідэя аб палёце на гэтым самым шарыку да нашай зоркі. Тады спрабуем надзьмуць у гэты шарык яшчэ больш гелію, каб той узнімаў нас усё вышэй і вышэй…
Зразумела, што шарык нельга надзімаць бясконца, ён у рэшце рэшт лопне – на вельмі лёгкую спакусу кінуліся мы. Для сапраўднага палёту патрэбны вялікі шар і агонь, які грэў бы паветра ў гэтым шары. Агонь – нашы дзеянні. Ён разгараецца ўсё больш з кожнай справай, якую мы робім дзеля дасягнення сваёй мэты. Намаганні і жаданне, надзея і вера – галоўнае, што дапаможа нам у доўгай дарозе.
Нашы мары могуць прывесці да зоркі. Але дарога гэта заўсёды патрабуе працавітасці і адказнасці. Равеснік, навучыся гэтаму ўжо цяпер!
Кацярына ГАРГУН,
вучаніца 11 класа Высокаўскай СШ імя Дняпроўскай флатыліі,
Пінскі раён.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Ад Фёдара Міхайлавіча – да спадчыны народа

Следующая запись

17 снежня амаль стагоддзе таму на свет з’явіўся айчынны кінематограф