Што чытае сучасная моладзь?..

Што чытае сучасная моладзь?..

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Многія гавораць, што цяперашняя моладзь мала часу надае кнігам. Не згодна, мы чытаем, але наша літаратура – гэта, у асноўным, сучасныя пісьменнікі. Яны ведаюць, які сюжэт зможа зацікавіць падлетка. Але і класіка многім падабаецца.
Мой любімы пісьменнік – Конан Дойл, і ўсе яго кнігі выдатныя, на мой погляд. Самая любімая – “Запіскі аб Шэрлаку Холмсе”. Творы гэтага аўтара вучаць ісці наперад і ніколі не здавацца, верыць у сябе і ў свае сілы, і тады ты зможаш дасягнуць таго, чаго жадаеш больш за ўсё на свеце. Не апошнюю ролю ў маім жыцці займае таксама пісьменнік Паўла Каэльа. Яго кнігі “Пятая гара” і “Алхімік” многаму навучылі мяне. А ў дзяцінстве я вельмі любіла Кіра Булычова, магла цэлымі днямі чытаць аб прыгодах Алісы.
Каб даказаць, што моладзь у нас не такая дрэнная, як некаторыя лічаць, даведаемся, якія творы чытаюць сучасныя падлеткі.
Алеся Кадзевіч, 16 гадоў:
— Мая любімая кніга – “Байцоўскі клуб” Чака Паланіка. Да гэтага я захаплялася творамі гэтага аўтара, але гэта кніга зрабіла на мяне самае яркае ўражанне. Чак Паланік – вельмі эксцэнтрычны пісьменнік, і гэтая кніга – прамое таму пацверджанне. Яна апавядае аб рэчаіснасці нашага жыцця і, дзякуючы ёй, я лепш стала разумець псіхалогію. Гэтая кніга – на аматара, але я думаю, прачытаць яе варта.
Аляксандра Ярмолік,17 гадоў:
— Нядаўна я даведалася аб выдатным пісьменніку – Віктару Пялевіну, і яго твор “Бубен ніжняга свету” імгненна стаў маёй любімай кнігай. Мяне прыцягнула назва, яна, насамрэч, дзіўная, а сюжэт незвычайны. Мне гэта кніга падаецца выключна мастацкім творам, і я не бачу ў ёй утоенага сэнсу, але вы, магчыма, знойдзеце штосьці іншае. Увогуле, я не шкадую затрачанага часу і шчыра раю вам у вольную хвілінку прачытаць “Бубен ніжняга свету”.
Аніта Пацехіна,18 гадоў:
— Я адразу і не магу сказаць, якая кніга ў мяне любімая, бо я прачытала вельмі шмат твораў розных жанраў і розных пісьменнікаў. Але магу сказаць, што адна з любімых – “Сем дзён Стварэння” Марка Леві. У гэтай кнізе нашмат больш сэнсу, чым падаецца на першы погляд. Я думаю, што кожны зможа вынесці для сябе, нешта карыснае з гэтага твора. Я, напрыклад, навучылася радавацца дробязям, і жыццё зараз успрымаецца нашмат прасцей. Прачытайце гэтую кнігу, і я гарантую: вы не пашкадуеце.
Кніга будзе існаваць заўсёды, таму што яе роля ўсё яшчэ важная для людзей. Яна дапамагае нам развіваць сваё “я”, дапамагае расці духоўна і маральна, кніга вучыць нас, і кніга робіць чалавека Чалавекам.
Аляксандра ГУЛІЦКАЯ,
вучаніца ліцэя № 1,
юнкар “НТ”,
г. Баранавічы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Ці знойдзе беларуская музыка дарогу да сэрцаў слухачоў?

Следующая запись

Па абласным цэнтры пачаў хадзіць… паэтычны тралейбус