Сярод дыпламантаў конкурсу эсэ акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь – брастаўчане
Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь падвяла вынікі конкурсу эсэ “Мы выбіраем шлях -2012”
У сёмы раз прайшоў рэспубліканскі конкурс сярод навучэнцаў прававых класаў краіны і кадэцкіх вучылішчаў. Традыцыйна актыўна ў ім паўдзельнічалі школьнікі Брэстчыны. Вучні выказалі свае думкі і пачуцці ў эсэ. Погляд школьнікаў на працу супрацоўнікаў міліцыі, стаўленне да людзей у пагонах і законапаслухмянасці былі ацэнены журы.
У намінацыі “Супрацоўнік органаў унутраных спраў – гэта прафесія ці прызванне?” першае месца ў Людмілы Ненадавец, вучаніцы 10 прававога класа сярэдняй школы №12 г. Пінска. Вучань гэтага ж класа Сяргей Новак перамог у намінацыі “Калі б начальнікам міліцыі быў я, дык я б…”. У гэтай жа намінацыі другім месцам адзначана работа Станіслава Маркаўца (сярэдняя школа №2 г. Мікашэвічы Лунінецкага раёна). Лепшае эсе ў адзінаццацікласніка Крывошынскай СШ Ляхавіцкага раёна Яўгенія Дзенісені ў намінацыі “Абаронца правапарадку – мой выбар”. У ёй жа другое месца заняла работа Мікіты Масоўскага з СШ №12 г.Пінска. У намінацыі “Па ім, па адным, часам, судзяць аб законе ўсёй краіны” трэцяе месца ў Дзяніса Сімончыка, вучня 11 прававога класа СШ №2 г. Століна. Усе яны атрымаюць дыпломы і падарункі.
Падзячныя пісьмы начальніка Акадэміі МУС будуць накіраваны Кацярыне Вабішчэвіч (СШ №2 г. Століна), Максіміліяну Койце (СШ №28 г. Брэста), Вераніцы Кананчук (СШ №4 г. Кобрына), Аляксею Таболічу (СШ №8 г. Брэста), Аляксею Арчакову (СШ №3 г. Жабінкі).
Відавочна, хлопцы і дзяўчаты з профільных класаў прававой накіраванасці ў дадатак яшчэ і творчыя людзі!
Вольга ЛЕАНАВЕЦ,
г. Брэст.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.